Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Эксурсія для выхаванцаў рознаўзроставай дашкольнай групы “Наш дзядзька Пятро – пчаляр”

Дата: 19 июля 2020 в 19:27

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Гоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна»

Педагагічны праект «Працоўнае выхаванне дашкольнікаў

сродкамі народнай педагогікі»

Эксурсія для выхаванцаў рознаўзроставай дашкольнай групы

“Наш дзядзька Пятро – пчаляр”

Мэта: фарміраванне ў выхаванцаў уяўленняў аб прафесіі пчаляра.

Задачы:

  1. развіццё актыўнага слоўнікавага запасу,
  2. знаёмства з прыладамі працы пчалавода,
  3. выхаванне павагі да людзей працы.

Матэрыял і абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, макет вулля пчол, дымар, касцюм пчаляра, кветкі (штучныя кветкі).

Ход мерапрыемства

1. Рэлаксацыя.

Выхавальнік.

Добры дзень! Ты скажаш чалавеку.

Добры дзень! Усміхнецца ён у адказ.

І не пойдзе чалавек у аптэку.

Здаровым будзе ўвесь час.

  • Давайце, дзеці, пажадаем здароўя адзін аднаму (і нашым гасцям).
  • Малайцы!

Выхавальнік. Скажыце, а ці любіце вы адгадваць загадкі? Тады слухайце адну з іх.

Разгледзець хочуць  усе дзеці

Самы салодкі дом на свеце.

Гападары там шчыра так працуюць,

     Што аж са злосцю домік свой вартуюць.

  • Здагадаліся, што гэта? Правільна, вулей (слайд 1).
  • Хто жыве ў вуллі?
  • Пчолы.
  • Правільна. Вулей – гэта дом для пчол (макет, слайд 2).
  • У наш вулей пчолы яшчэ не паспелі засяліцца. Гэты вулей для нашага музея падарыў наш пчаляр Аляхновіч Пятро Раманавіч.
  • А ці здагадаліся вы, хто такі пчаляр? (адказы дяцей). Правільна,

чалавек, які разводзіць і даглядае пчол. Яшчэ ён рамантуе вуллі і пасечны інвентар.

Стук у дзверы.Заходзіць пчаляр Аляхновіч П.Р.

2.Аповед-экскурс пчаляра.

– Добры дзень, дзеці! Ці пазналі мяне? Так, я ваш мясцовы пчаляр, а дакладней адзін з іх. Я займаюся развядзеннем пчол, клапачуся пра іх. У мяне больш за сто вулляў (слайд 3). Такое месца называецца пчальнік (пасека). У мяне вельмі шмат работы: сачу, каб у вуллях было чыста, цёпла і ўтульна, каб у  пчол на працягу вясны і лета была вада ў спецыяльных паілках (слайд 4). У канцы мая і  ў канцы лета я з вулляў дастаю мёд. Бачу ў вашых вочках пытанне, а ці не баюся я пчол, якія моцна жаляць? Канешне, баюся, толькі я выконваю пэўныя правілы і яны мяне не жаляць.  

А вы ведаеце, чаму яны мяне не кусаюць? Бо я заўсёды хаджу чыстым, акуратным, вельмі ласкава да іх адношуся, ведаю пэўныя сакрэты.

Летам, калі настае час збіраць мёд, я апранаю спецыяльнае адзенне і капялюш з сеткаю вакол галавы (слайд 5). А капялюш з сеткай я вам сёння прынёс і зараз прадэманструю (паказвае). Ці здагадаліся вы, якую ролю адыгрывае сетка?(адказы дзяцей). Правільна, каб пчолы не пакусалі, і каб праз яе ўсё было бачным.

Далей я бяру дымар, набіваю яго рознымі маленькімі палачкамі, і падпальваю іх. Калі застаюцца вугельчыкі, якія яшчэ добра дымяць, падыходжу да вулля, здымаю крышку і пачынаю дымарыць (слайд 6). Пчолы хаваюцца ад дыму, і тады можна спакойна даставаць вось такія рамкі з мёдам (слайд 7).

Скажыце, а что гэта за ячэйкі ў рамках? ?(адказы дзяцей). Правільна, гэта соты, у якіх знаходзіцца мёд. Ёсць спецыяльнае прыстасаванне для выціскання мёду з сотаў (слайд 8), з якога ён выходзіць чысты, без воску. Збіраецца ў такі адстойнік (слайд 9), з якога можна мёд разліваць у невялікія бочачкі і слоікі.

         Як бачыце, патрэбна ўсяго много ведаць, каб правільна клапаціцца пра пчол. Мае пчолы мне ўдзячныя, нанасілі многа мёду, і я вырашыў вам зрабіць падарунак. Можа,ужо здагадаліся, што ж я вам хачу падарыць? Канешне, вы адразу правільна адказалі. Я прынёс вам шклянку з мёдам, каб вы пачаставаліся.

         А ці ведаеце вы, чым карысны мёд? (адказы дзяцей).Якія вы малайцы! Маленькія, а ўжо ведаеце, што ён лечыць многія хваробы. А яшчэ ўмацоўвае косці, зубкі, сэрца, паляпшае кроў ды і сам імунітэт – здольнасць арганізма супрацьстаяць хваробам.

Выхавальнік. Дзеці, ці спадабалася вам экскурсія на пчальнік?

Дзеці. Так, спадабалася.

Выхавальнік. Давайце падзякуем пчаляру і за аповед, і за мядок.

Дзеці. Дзякуем!

Выхавальнік. Дзякуй, Пятро Раманавіч! Я ўпэўнена, што сустрэча з вамі і віртуальная экскурсія вельмі спадабалася дзецям.

Выхавальнік. Давайце развітаемся з Пятром Раманавічам.

Дзеці. Да пабачэння!

3.Замацаванне. Гульня “Што лішняе?”. На дошцы развешаны карткі з выявамі прадметаў, неабходных пчаляру. Дзеці павінны сярод іх знайсці тыя, якія з’яўляюцца лішнімі, выйсці і паказаць іх.

4.Падвядзенне вынікаў.

– Дзеці, што вам запомнілася з нашай экскурсіі на пасеку? (выказванні дзяцей)

З якой прафесіяй вы сёння пазнаёміліся?

– Чым займаецца пчаляр?

– Хто з вас захацеў набыць прафесію пчаляра?

5. Рэфлексія.

– Якія ўражанні ў вас засталіся пасля экскурсіі? (выказванні дзяцей)

Метадычныя рэкамендацыі да правядзення экскурсіі.

Падчас экскурсіі можна выкарыстаць гульні “Мішка буры” і “Пчолкі і соты”

Гульня “Мішка буры”

Мэта: развіццё рухальнай актыўнасці і слоўнікавага запасу.

Апісанне гульні. На пляцоўцы дзяцей сустракае Мядзведзь і прапануе гульню. Дзеці становяцца ў круг. У цэнтры стаіць Мядзведзь з заплюшчанымі вачамі. Дзеці хаваюць рукі за спіну, у аднаго з іх у руках “бочачка з мёдам”. Гульцы гавораць: “Мішка буры,  Мішка буры, ты чаму такі пануры?”

         Мядзведзь расплюшвае вочы, тупае нагою і кажа:

Я мядком не частаваўся і  таму так раззлаваўся!

Адзін, два, тры, чатыры, пяць, буду я мядок шукаць!

         Мядзведзь падыходзіць да кожнага дзіцяці і пытае: “У цябе мядок?” Гульцы паказваюць свае рукі. Калі мядзведзь знаходзіць дзіця “з мёдам”, то яно ад яго павінна ўцякаць, а той даганяе да моманту, пакуль дзіця не зойме сваё месца ў крузе. Гульня паўтараецца 2-3 разы.

                                                Гульня “Пчолкі і соты”

Мэта: фарміраванне адказнасці за даручаную справу, якаснасць яе выканання.

Апісанне гульні. Дзеці-пчолкі ад “поля з кветачкамі”, павінны перанесці ў вядзёрках нектар у “соты” (гэта можа быць, умоўна, вада, што будзе пералівацца ў нейкія невялічкія ёмістаці). Нектар неабходна данесці акуратна і запоўніць соты. Магчыма дзетак падзяліць на дзве каманды, каб выклікаць дух спаборніцтва.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.