21 лютага - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца 21 лютага з 2000 года з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму прэвентыўнага маніторынгу, закліканую адсочваць стан моваў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню сітуацыі.
Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў.
Дата супадае з «Language Martyrs ‘Day» — адзначаецца ў Бангладэшы як дзень памяці аб крывавых падзеях 1952 года — дзень, калі пакістанская паліцыя расправілася з прыхільнікамі прызнання бэнгальскай мовы ў якасці афіцыйнай мовы ва ўсходнім Пакістане (Бангладэш з 1971 года).
Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржавы-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.
Беларускую мову назвалі роднай 5 млн. 58 тыс. чалавек, або больш за палову жыхароў нашай краіны, - такія даныя перапісу насельніцтва.
Падчас перапісу насельніцтва Беларусі ў якасці роднай улічвалася мова, якую сам рэспандэнт лічыў роднай ці мова, засвоеная ім першай у раннім дзяцінстве. Па даных перапісу насельніцтва, назвалі роднай мову сваёй нацыянальнасці 60% жыхароў краіны, аднак звычайна размаўляюць на ей дома - 30% насельніцтва. Разам з тым большая частка насельніцтва нашай дзяржавы (70%) аддае перавагу зносінам на рускай мове. Беларускую мову ў якасці гутарковай выкарыстоўвае 23% насельніцтва.
Мова – агульны для ўсіх людзей здабытак, таму маюцца падставы разглядаць яе сутнасць, прызначэнне ў адносінах да чалавека, да яго ўнутранага жыцця, свядомасці, дзейнасці.
Сярод мноства жывых істот, якія сустракаюцца на Зямлі, толькі чалавек валодае членараздзельнай мовай, што дазваляе нам лічыць яе чалавечай дыферэнцыяльнай прыкметай людзей. Чалавек вылучаецца з класа жывых істот мовай. Праз мову характэрызуем чалавека, як асобіну. Сутнасць чалавека павінна раскрывацца з выкарыстаннем паняцця мовы. Чалавек і мова – звязаныя паняцці. Чалавек вылучаецца знешнімі прыкметамі, аднак аднымі імі сутнасць чалавека выявіць нельга, яна раскрываецца па ўнутраным якасцям.
80% жыцця чалавека звязана з маўленнем (19 гадзін у суткі мы гаворым; цікава колькі мы Беларусы гаворым з гэтых гадзін па беларуску? ЗАДУМАЙЦЕСЯ).
Мова – гаючая крыніца, дзе навідавоку ўсё ўніверсальнае жыццё чалавека, дзе віруюць яго думкі і пачуцці, куды вывяргаецца ўся яго духоўная існасць.
Мова ўдасканальваецца, развіваецца толькі сярод людзей. Навучыцца мове чалавек павінен ад іншых людзей, яна сама па сабе не сфарміруецца, нават ў здольнага дзіцяці, калі ён жыве ізалявана ад іншых людзей (таму размаўляйце у сваёй сям’і па беларуску).
Без грамадства мова страчвае свой сэнс, спыняе сваё існаванне. Калі грамадства ці нацыя прыйшлі ў заняпад, а іх мова засталася, то яна знаходзіцца ў гісторыі чалавечай культуры – мёртвая мова.
Сацыяльны характар мовы праяўляецца ў чалавечай зыходнай функцыі – камунікатыунай (асноўны сродак зносін паміж людзьмі).
Існаванне і развіццё грамадства без роднай мовы немагчыма, так як мова асноўны грунт.
Мова ўдасканальваецца, развіваецца толькі сярод людзей. Навучыцца мове чалавек павінен ад іншых людзей, яна сама па сабе не сфарміруецца, нават ў здольнага дзіцяці, калі ён жыве ізалявана ад іншых людзей (таму размаўляйце у сваёй сям’і па беларуску, не ізалюйце родную мову ад дзяцей). Мова ў аднолькавай ступені ўласціва ўсім людзям. Яна служыць для кожнага чалавека ў аднолькавай меры інструментам зносін з іншымі людзьмі, дае мажлівасць выкарыстаць яе ў сваіх мэтах. Мова згрунтоўвае ўсіх членаў грамадства ў сацыяльнае цэлае адзінства, служыць фундаментам гэтага адзінства. Жыве і будзе жыць наша родная мова.
«Нам дадзена мова ад Бога,
Каб кожны любіў і ўжываў.
Да роднага слова жывога
Ніколі нідзе не губляў».
Н.Парчук