Музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк
– цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі
Даліда Людміла Міхайлаўна,
намеснік дырэктара па ВР
Адрас:
223735 Салігорскі раён. в. Гоцк
зав. Каржа 1”А”
Змест работы
Уступ .........................................................................................…........ 4
Візітка музея..................................................................................................5
Мэты і задачы музея.....................................................................................6
Асноўныя этапы дзейнасці музея................................................................7
Музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк – цэнтр грамадзянска-патрыятыч-
нага выхавання моладзі...................................................................9
- Характарыстыка-апісанне музея этнаграграіі в.Гоцк.................12
- Нарматыўна-прававое і арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці музея……………………………………………………………….14
- Метадычная работа……………………………………………….14
- Гурткавая і даследчая работа…………………………………….15
- Работа лекцыйна-экскурсійнай групы………………………… .16
- Культурна-масавая дзейнасць музея……………………………16
- Экспазцыйная і фондавая работа..................................................19
- Этнамайстэрня – скарбонка ўжытковага і дэкаратыўна-
прыкладнога мастацтва..................................................................21
1.9. Поспехі іасягненні………………………………………………...22
Заключэнне .............................................................................................…...24
Літаратура .................................................................................…...25
Дадатак…………………………………………………………………… 26
Уступ
Сацыяльныя працэсы ХХ стагоддзя разбурылі традыцыйны ўклад жыцця, паглыбілі разрыў паміж пакаленнямі, выклікалі крызіс мінулых інстытутаў выхавання і сацыялізацыі .У ХХІ стагоддзі выхаванне і развіццё асобы, яе ўнутранага свету (сэнсаў, каштоўнасцяў, ідэалаў, маральных нормаў) павінны стаць прыярытэтнымі мэтамі адукацыі. А сапраўднае выхаванне не можа не быць нацыянальным. Чалавек павінен жыць у свеце не як у чужым доме, а як ў сваім [2]
Галоўнаю мэтаю сістэмы адукацыі любой краіны з’яўляецца фарміраванне грамадзяніна-патрыёта. Без гэтага немагчыма існаванне самой дзяржавы. А патрэбна пачынаць у гэтым накірунку з выхавання любові да маленькай радзімы, з чаго вырасце гонар за сваю краіну.
Асаблівае значэнне ў справе выхавання грамадзянскіх якасцей вучняў належыць краязнаўству і этнаграфіі. Звесткі пра родны край, сваю вёсачку, сваіх продкаў – блізкія і зразумелыя дзецям, таму працэс засваення этнаматэрыялу становіцца больш лёгкім.
Вывучэнне і пазнанне роднага краю адкрывае шырокія магчымасці для пошуку, даследавання, нават адкрыццяў. Знаёмячыся з этнаграфічным мінулым, носьбітамі спадчыны, дзеці знаходзяць у іх падставы для гонару за сваю зямлю і яе людзей, на чым грунтуецца любоў да Айчыны, жаданне служыць ёй.
Асновай для краязнаўчай працы стала Палажэнне аб Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыі “Наш край”, прынятае ў 1992 годзе. Галоўная задача Палажэння – сродкамі турызму і краязнаўства фарміраваць у моладзі пачуццё патрыятызму, дбайнага працаўніка і клапатлівага сем’яніна – супала з нашым разуменнем выхаваўчых задач.
Фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму ў школьнікаў – адна з важнейшых задач вучэбна-выхаваўчага працэсу. Дасягненне яе немагчыма без выхавання павагі да сваёй культуры, традыцый, мовы.[1]
Вывучаючы фальклор, прылады працы, хатняе начынне, вырабы вяскоўцаў, дзеці бачаць сапраўдную душу народа. Можна сто разоў гаварыць пра талент, працавітасць, дасціпнасць і мудрасць беларусаў, але лепш, калі дзіця само пачуе песні мясцовых жанчын, паглядзіць, як пляце кашы дздуля-майстар, і павучыцца ў яго. Тады дзіця пераканаецца, што прыгожыя словы пра яго народ не абстракцыя, што яму ёсць чым ганарыцца.
Многае, аб чым было сказана вышэй, можа выканаць наш школьны музей этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк Салігорскага раёна. Галоўная мэта нашага ўдзелу ў конкурсе – паказаць вопыт працы педагагічнага калектыву па выкарыстанню музейнай педагогікі і мерапрыемстваў на базе музея, які сапраўды стаў цэнтрам грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.
Профіль музея – этнаграфічны
- Агульная плошча 32 м. кв.
- Асноўныя разделы экспазіцыі:
- Бабін кут
- Ткацтва
- Народнае адзенне
- Вышыўка
- Прылады працы
- Кросны
- Посуд
- Дэкор інтэр’ера
Агульная колькасць экспанатаў
262
На базе музея працуюць гурткі і факультатывы:
- “Спадчына роднага краю”
- “Беларуская вышыўка”
- “Этнаграфічная майстэрня”
- “Мастацтва вуснага слова”
- “Тэатральны фальклор”
- “Этнаграфія вёскі Гоцк”
Мэты і задачы дзейнасці музея
Музей установы адукацыі садзейнічае фарміраванню нацыянальнай свядомасці навучэнцаў, беражлівым адносінам да помнікаў гісторыі і культуры
Задачамі музея з’яўляецца:
-удзел ва ўдасканаленні
вучэбна-выхаваўчай работы;
- - садзейнічае выхаванню нацыянальнай свядомасці, патрятызму, павагі да беларускай этнаграфічнай спадчыны;
- - правядзенне культурна-асветніцкай работы сярод навучэнцаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва;
- - ахова і прапаганда помнікаў гісторыі і культуры роднага краю.
Асноўныя этапы дзейнасці музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк па фарміраванню грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў
№ п.п. |
Год |
Накірунак дзейнасці |
1. |
26.01.1998 |
Дата заснавання музея |
2. |
2000 |
4 месца ў раённым фестывалі гісторыі і культуры “Пад белымі крыламі (агляд-конкурс школьных музееў) |
3. |
2004 |
1 месца ў раённым фестывалі беларускай гісторыі і культуры “Пад белымі крыламі” (агляд-конкурс школьных музееў) |
4. |
2004 |
Стварэнне этнамайстэрні сучасных промыслаў і мясцовага ўжытковага мастацтва (філіял музея) |
5. |
2004 |
Раённы семінар для дырэктароў школ Салігоркага раёна “Прэзентацыя СПМ “Этнашкола” |
6. |
2005 |
3 месца ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Пад знакам ХХІ стагоддзя” “Асаблівасці мясцовага ўжытковага мастацтва в.Гоцк” |
7. |
2005 |
2 месца ў абласным кірмашы ў г. Жодзіна (этнамастацтва в.Гоцк”) |
8. |
2005 |
Дыплом 3 ступені на абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Асаблівасці ўжытковых мясцовых мастацтваў” |
9. |
2005 |
Удзел музея ў рабоце раённага пасяджэння клуба настаўнікаў-інаватараў “Пошук” |
10. |
2006 |
Дыплом лаурэата абласнога конкурсу краязнаўчых музеяў |
11. |
2006 |
Дыплом 3 ступені за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Дзень Зямлі.Беларусь 2006”. Намінацыя: фальклорна-этнаграфічны праект “Беларускі мацярык” |
12. |
2006 |
Прэзентацыя СПМ “Этнашкола” на раённай педагагічнай канферэнцыі |
13. |
2006 |
3 месца ў раённым конкурсе “У музей адукацыі Салігорскага раёна” |
14. |
2006 |
3 месца ў раённым конкурсе ”Мая сям’я ў датах і падзеях” |
15. |
2007 |
2 месца ў конкурсе на лепшы праект краязнаўчага маршрута “Мой край” у рамках раённага этапу рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” |
16. |
2007 |
1 месца на лепшую даследчую работу ў рамках раённага этапа рэспубліканскай экспедыцыі “Наш край” у намінацыі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” |
18. |
2007 |
3 месца на лепшую даследчую работу ў рамках раённага этапа рэспубліканскай экспедыцыі “Наш край” у намінацыі “Культурная спадчына” |
19. |
2008 |
Прэзентацыя музейнай дзейнасці ў свяце в.Гоцк |
20. |
2008 |
Удзел у раённым этнакірмашы ў г.Салігорску |
21. |
2009 |
Раённы семінар для намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце” Дзейнасць педкалектыва ў рамках СПМ “Этнашкола” |
22. |
2009 |
Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў ”Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў” |
23. |
2009 |
Удзел ў раённым і абласным конкурсе метадычных матэрыялаў “Выхаванне грамадзяніна-патрыёта сродкамі нацыянальнай культуры” (дыплом абласнога метадычнага кабінета) |
24 |
2010 |
Удзел у раённым мерапрыемстве “Свята першай баразны” |
25. |
05-17.04 2010 |
Раённая эстафета патрыятычных спраў “Перамога. Патрыятызм. Радзіма” |
26. |
Май 2010 |
2 месца ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Пад знакам ХХІ стагоддзя” (секцыя беларускай мовы і літаратуры) Даследчая работа “Дыялектычныя асаблівасці мясцовай гаворкі” |
27 |
2010 |
2 месца. Раённы конкурс этнаграфічных музееў устаноў адукацыі |
28 |
2010 |
1 месца. Абласны конкурс этнаграфічных музееў устаноў адукацыі |
29 |
2010 |
Дыплом лаўрэата Рэспубліканская НПК”Краязнаўчыя музеі” НДАЦ “Зубраня” |
30 |
Лістапад 2010 |
Рэгіянальны бацькоўскі сход “Сям’я і школа: выхаванне патрыятызму” |
31 |
5 студзеня 2011 |
Раённы семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Салігорскага раёна |
32 |
Красавік 2011 |
Удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і школьнікаў “Сучаснае мовазнаўства і культуралогія ў працах маладых вучоных” |
33 |
Красавік 2011 |
Раённая навукова-практычная канферэнцыя “Пад знакам ХХІ стагоддзя”. Даследчая праца “Гоцкае вяселле: традыцыі і сучаснасць” |
34 |
4-5 красавіка 2011 |
Удзел у рэспубліканскіх краязнаучых чытаннях педагагічных работнікаў. Выступлеенне з вопыту работы ”Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі праз даследаванне гісторыка-культурных і прыродных асаблівасцей края” |
Музей этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк –
цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі
Духоўны скарб не грошы і не мода.
Ён, быццам сонца ззяе для дзяцей.
Выхоўваць на традыцыях народа
Павінны змалку мы сваіх дзяцей.
М.Грудзінскі
На сучасным этапе назіраецца абуджэнне, цікавасць да выкарыстання народнай духоўнай і матэрыяльнай мастацкай і аўтэнтычнай спадчыны. Сучасныя рэстараны, кафэ, фае гасцініц усё часцей выкарыстоўваюць у інтэр’еры этнастыль і рэчы далёкага мінулага, якія мы бачым у краязнаўчых і этнаграфічных музеях. Плоцік са збаночкам у росквіце сланечнікаў, валошак шчыра ўскалыхне душу і мімаволі зачаруе прыгажосцю, павее нечым зусім родным, блізкім і дарагім.
Усе рэчы, створаныя народнымі майстрамі, нясуць адбітак мастацтва: кошык з лазы, тканыя посцілкі, вышыванкі, маляваныя ці саломкай інкрусціраваныя дошчачкі. Народная педагогіка вучыць бачыць і разумець прыгожае вакол сябе, ці то ручнік, ці то песня, што спявае бабуля.
Спадчына – набытак чалавецтва, і гора народу, які губляе яе. Мы павінны зрабіць свой уклад у скарбонку сусветнай культуры, захаваўшы самабытнасць сваёй нацыянальнай культуры, і тым самым “зоймем свой пачэсны пасад між народамі” [10].
Самабытнасць нашай вёскі не патрэбна адраджаць. Здаецца, што нашы жыхары захавалі незнаёмае нам мінулае, некранутае ўсялякімі перабудовамі. У дамах і кватэрах нашых сялян, побач з сучаснымі моднымі гарнітурамі прысутнічаюць даматканыя посцілкі, вышытыя сурвэткі і абрусы. Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне і захоўваюць цяпло і ласку бабуліных рук, стварыўшых гэты цуд. Каб зберагчы лепшыя традыцыі і асаблівасці нашай роднай вёскі Гоцк, няма лепшага сродка як этнаграфічны музей.
Любоў чалавека да Радзімы ў першую чаргу звязана з родным краем, са сваёй маленькаю радзімай, дзе прайшло яго дзяцінства, з рэчамі, зробленымі рукамі яго продкаў, з песнямі, што спявалі многія пакаленні. Чым ярчэй і змястоўней веды пра родны край, яго людзей, мінуўшчыну і сучаснасць, тым больш эфектыўна будзе вырашацца адна з галоўных задач – выхаванне грамадзяніна-патрыёта.
Менавіта такога прынцыпу прытрымліваецца педагагічны калектыў ДУА “Гоцкай сярэдняй школы Салігорскага раёна”(фота 1,2), які вырашыў выкарыстаць вялікі выхаваўчы патэнцыял палескай сям’і, заснаваны на народнай культуры, багатай спадчыне.
Вёска Гоцк Салігорскага раёна – адна з глыбінак беларускага Палесся. Знаходзіцца яна на мяжы з Лунінецкім раёнам Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці.
Вялікая Айчынная вайна не абмінула вёску. У лютым 1943 года вёска амаль дашчэнту была знішчана карнікамі. Людзі паспелі схавацца ў лесе. Але працалюбівы, моцны духам народ адрадзіў вёску з попелу. Сення ў ей каля 2 тысяч жыхароў, 24 мнагадзетныя сям’і, у якіх выхоўваецца ад 3 да 11 дзяцей. У раёне ўсе ведаюць сям’ю, што выхавала 17 дзяцей.
Жыхары вёскі захавалі сваю самабытнасць. Многія старэйшыя жыхары прытрымліваюцца спрадвечнага ладу жыцця, заведзенага продкамі, беражліва захоўваюць традыцыі дзядоў і прадзедаў Да гэтага часу ў вёсцы спяваюць народныя песні з мясцовым каларытам, музыканты-самародкі граюць на гармоніках, жанчыны і дзяўчаты вышываюць крыжыкам і гладдзю, ствараючы непаўторную прыгажосць, вяжуць шыдэлкам карункі. Ёсць два майстры, што займаюцца разьбой па дрэву.
Захаваліся і самабытныя дыялектычныя асаблівасці мясцовай гаворкі (дадатак 8).
Гадоў 10 таму ў вёсцы ткацтва было распаўсюджанай з’явай. Зараз толькі некалькі жанчын у зімовы час займаецца гэтай справай. Яны зберагаюць свае тканыя вырабы, вырабы сваіх матуль і ганарацца ўкладанкамі, якімі засцілаюць ложкі ў святы.
Адметнай асаблівасцю вёскі з’яўляецца і тое, што многія жанчыны пякуць свой хлеб з жытняй мукі. Ёсць гаспадыні, якія амаль не купляюць яго ў магазінах (фота 3).
Жанчыны старэйшага ўзросту ў святы апранаюць вышытыя фартухі і шаўковыя спадніцы з рознакаляровымі каснікамі. Элементы гоцкай вышыўкі занесены ў энцыклапедыю “Беларускае народнае адзенне”.
Інтэр’ер хатніх пакояў упрыгожваюць вышыванкі: фіранкі, настольніцы, набожнікі, просціны, ражкі. Іншы пакой – сапраўдны музей прыгажосці (фота 4).
У сем’ях з пакалення ў пакаленне перадаюцца навыкі гэтых мясцовых ужытковых рамёстваў. Ёсць цэлыя сямейныя дынастыі, што зберагаюць і перадаюць сваё майстэрства.
Кожны жыхар вёскі можа паведаць адну з легенд аб яе паходжанні. У літаратурным варыянце легенду аб паходжанні вёскі запісаў Аляксей Міхайлавіч Ненадавец, складальнік кнігі “Міншчына” аб назвах населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў.
А сваё самае распаўсюджаннае прозвішча Ермаковіч яны звязваюць з Ермаком, які хаваўся ў палескіх лясах як беглы катаржны з Сібіры.
У кожнага чалавека з выразам “бацькоўская хата” узнікаюць свае асацыяцыі. Для кагосці гэта кватэра ў шматпавярховым доме, для некага – драўляны дом ля старых быроз, што растуць абапал вясковай вуліцы. Але якім бы ні было тое месца, дзе прайшлі гады дзяцінства, юнацтва і дзе з любых жыццёвых дарог цябе заўсёды чакае гасціннасць і утульнасць, для беларусаў “бацькоўская хата” – гэта ўсё ж такі цёплая печ, доўгія лавы, засланыя вышыванымі ручнікамі, гліняныя збаны, глечыкі. Падобныя вобразы ўзнікаюць нездарма, бо хоць у такіх хатах жылі не мы і не нашы бацькі, але дзяды і прадзеды – дакладна.
Гэтаму ўяўленню пра вясковы побыт садзейнічае і музей этнаграфіі вёскі Гоцк, дзе ўнутранае ўбранства нагадвае менавіта сялянскую хатку. Школьны музей этнаграфіі і побыту в. Гоцк – гэта вясковая хатка, авеяная цеплынёй вясковага дома, дзе старыя дзедавы рэчы маюць заслужаны адпачынак і надзейна захаваны ад разбуральнага ўздзеяння часу (фота 5).
Гэта цэлы сялянскі свет: бабін кут – кухня, покуць – чырвоны кут. Хата – наша калыска, утульнае і цёплае гняздо, адкуль выляцелі і вяртаемся назад з далёкіх і блізкіх дарог.
Саматканыя ручнікі, якіх шмат ў музеі, засцерагалі ад бяды, злога вока пры нараджэнні дзіцяці, на вяселлі (фота 6).
З вялікай пашанай ставіліся да ручнікоў нашы продкі, гэта:
- дарога: пачатак і канец;
- чалавечы лёс, жыццё;
- каляндар прыроды;
- песня, яе настрой, што спявала гаспадыня, ткучы ручнік;
- ім павязаны надмагільныя крыжы;
- абярэг ад эпідэміі, засухі, граду і гэтак далей;
- ручнік- абыдзеннік для штодзённага ўжытку [13].
Зайдзіце ў любую сялянскую хату нашай вёскі. Ручнікі прывабліваюць погляд, здіўляюць сваёй арыгінальнасць і прыгажосцю.Перш за ўсё – ручнікі на покуці, беленькія, чыстыя, аздобленыя прыгожым сакавітым арнаментам, ручнікі заўсёды гарманічна выглядаюць ў інтэр’еры. Асабліва урачыстыя ручнікі-набожнікі, якімі ахінаюць абразы (фота 6). Ручнік – неад’емны атрыбут беларускага вясковага побыту. Асаблівасці духоўнай культуры беларусаў надзялялі геаметрычны арнамент ручніка яркімі элементамі, якія сімвалізавалі дабро, праўду, прыгажосць, любоў, павагу да працы. Менавіта ручнік з найбольшай яркасцю ўвасабляе нацыянальныя рысы арнаментальнага мастацтва, высокае майстэрства ткацтва і вышыўкі [6]
З цягам часу імкліва сціраюцца этнаграфічныя адрозненні не толькі паміж блізкімі народамі, але і народамі зусім розных традыцый. Таму менавіта печы, драўляныя лавы і бандарныя вырабы з’яўляюцца часцінкай падмурка нацыянальнай адметнасці беларусаў. Сёння такі падмурак трэба ўмацоўваць.
У этнаграфічным музеі можна адпачыць ад штодзённай мітусні, захапіцца прыгажосцю тканых і вышываных вырабаў, паслухаць цішыню мінулых эпох, пазнаёміцца з рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі.
Першымі крокамі на шляху стварэння музея лічым этнавандроўкі. Гэта вельмі прыдатная форма як для першапачатковага этапа, калі ідзе збор, назапашванне этнавідаў, так і далейшага супрацоўніцтва з носьбітамі этнаграфічнай спадчыны. У час вандровак вучні адчуваюць сябе не пасіўнымі назіральнікамі, а навукоўцамі, даследчыкамі, збіральнікамі мясцовых скарбаў[1]. Яны вандравалі ад ад хаты да хаты, сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, майстрамі-умельцамі, рабілі запісы, фотаздымкі. Дакраналіся да беларускай даўніны, спрабавалі сябе ў тым ці іншым рамястве. Падчас вандровак у вучняў фарміраваліся такія якасці, як калектывізм, уменне працаваць разам.
Музейная педагогіка – няпростая, але вельмі карысная і неабходная праца. І ў Мінскай вобласці музейнай справе надаецца самая пільная ўвага.
Музей – гэта цікавыя экскурсіі, экспазіцыі створаны для вучняў, бацькоў, тут захоўваецца народная памяць. Музей далучае дзяцей і юнацтва да родных этнакультурных традыцый.
Фарміраванне асобы, развіццё яе творчых здольнасцей павінны абапірацца на этнапедагогіку, фальклор, на сапраўдныя нацыянальныя каштоўнасці,. традыцыі і звычаі.
Запавед продкаў – гэта тое, што засталося нам, нашчадкам, ад шматлікіх пакаленняў беларусаў, якія жылі на гэтай зямлі за шмат гадоў да нас, і тое, што мы павінны будзем захаваць і перадаць нашым нашчадкам. У гэтым вялікая роля належыць музею, які адлюстроўвае значэнне непарыўнасці сувязі пакаленняў, выхоўвае пачуццё адказнасці за далейшы лёс нацыянальнай культуры [11].
Музей дапаможа захаваць багаты матэрыял і духоўны скарб беларускага народа, не згубіць яго мудрасці, традыцый, мовы, сфарміраваць ў школьнікаў пачуццё грамадзянскасці і патрыятызму.
1.1. Характарыстыка-апісанне музея этнаграфіі і побыту в.Гоцк
Датай заснавання лічыцца 26.01.1998 года года на падставе рашэння педагагічнага савета (прат. № 2 ад 26.01.1998 г.) і загада № 35 ад 05.02.1998 г.
Першапачаткова ён называўся этнаграфічны, а з 2004 года – музей этнаграфіі і побыту в. Гоцк.
Размешчан ён на другім паверсе УА “Гоцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”. Экспанаты музея, якіх на сёння 262, сістэматызаваны па наступным тэматычным накірункам: “Народнае адзенне” (фота 7), “Ткацтва” (фота 6), “Вышыўка” (фота 6), “Прылады працы” (фота 8), “Бабін кут”, “Посуд” (фота 9) і іншыя.
У кожнай тэматычнай экспазіцыі – мэтанакіраваная дэманстрацыя музейных рэчаў, размешчаных і растлумачаных у адпаведнасці з пастаўленай тэмай. Тэматыка экспазіцый сведчыць аб найбольш тыповых існуючых з’явах этнаграфіі і побыту палескай вёскі. Амаль усе прадметы арыгінальныя, за выключэннем тых, што адноўлены па чарцяжах (напрыклад, прылада для здымання абутку, прэс для адціскання сыру).
Да аб’ёмных арыгінальных экспанатаў адносіцца ложак, кросны, шафа, услон, маслабойка, кашыца, адзенне, прылады працы.
Да экспанатаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адносіцца пано (вышыўка крыжыкам і гладдзю), прадметы вышытага дэкору (ручнікі, дываны, сурвэткі).
Характарыстыка экспазіцыйнай плошчы:
1. Верхні экспазіцыйны пояс размяшчае пано (вышыўка крыжыкам, гладдзю).
2. Асноўны экспазіцыйны пояс размяшчае ўсе асноўныя экспазіцыі.
3. Гарызантальныя вітрыны прызначаюцца для часовых выстаў (напрыклад, “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, “Яны абаранялі Айчыну”). Размешчаны яны ўздоўж сцяны.
4. На подзіуме размешчаны буйныя прылады працы.
У цэлым памяшканне музея прадстаўляе комплексную падачу матэрыяла. Вядучыя экспанаты знаходзяцца ў цэнтры ўвагі і з’яўляюцца рэчавымі экспанатамі. Асноўныя з іх суправаджаюцца навукова-дапаможным матэрыялам (невялічкімі тэкстамі – суправаджэннямі, анатацыямі), што дапамагае мець асноўныя звесткі пра экспанат і без экскурсавода дазваляе зразумець змест экспазіцыі і атрымаць неабходную інфармацыю.
Для зберажэння экспанатаў ад свету вокны закрыты плотнай тканінай і шторамі.
Музейныя фонды папаўняюцца з дапамогаю правядзення акцый па збору музейных экспанатаў сярод мясцовага насельніцтва.Некаторыя з іх сабраны ў суседніх вёсках.
Першае ўражанне пры ўваходзе ў музей – звычайная сялянская хатка XX стагоддзя, але з адметнасцю палескага рэгіёну.
Не сакрэт, што гонарам музея ў першую чаргу з’яўляецца яго экспанаты: рэчы і прадметы, якія ўчора ляжалі ў сенцах, хляве, на гарышчы бабулінага дома ці ў куфры. Кожная рэч, якая беражліва захоўваецца ў экспазіцыі, мае свой цікавы лёс, адметны характар. Пры ўваходзе ў стылізаваную вясковую хату адразу ўзнікае жаданне ўважліва разгледзець кожны экспанат, абавязкова патрымаць яго ў руках, а яшчэ бясконца слухаць цікавы аповед экскурсаводаў пра жыццё продкаў. І хоць многае з таго, што раскажуць вучні, вядома, нейкае нябачнае цяпло сагравае душу, настройвае на лад беларускай даўніны. Безумоўна, прылады працы і бандарныя вырабы пацямнелі ад часу, але выгляд у іх радасны, вясёлы, таму што побач на сценах красуюцца яркія ручнікі, ражкі, сурвэткі з аўтэнтычнымі ўзорамі кветавай рознакаляровай гамы.
Ганарымся мы такімі рэдкімі рэчамі, як прылада для здымання абутку, калаўротамі для прадзення воўны ці кудзелі і вялізнай ступай з таўкачом, якія жывуць цэлае стагоддзе.
А ці захаваліся самаробныя дзіцячыя хадункі ў іншых вёсках? У нашым музеі іх ажно два.
У 2009 годзе музею адна гаспадынька перадала ў дар андарак сваёй маці, якому 50 год, а выглядае ён быццам учора пашыты і пафарбаваны. На жаль, не паспела знасіць яго гаспадыня.
Адно з галоўных месц у сялянскай хаце, безумоўна, займае печ. У ёй гаспадыня гатуе стравы, сушыць грыбы і ягады, а сцюдзёнаю зімою дорыць жаданае цяпло. Кросны таксама займаюць пачэснае месца.
Можна смела сцвярджаць, што існуюць у народзе, сярод сялян, дзве рэчы, без якіх беларус не лічыць сябе беларусам, – гэта бульба і ручнік. Бо калі на абедзенным стале няма смачнай бульбачкі, а ў хаце (на ложку, на сцяне ці на абразах) не вісіць вышыты белы ручнік, то гэта хата і не хата.
Таму і ў нашым музеі значнае месца займаюць ручнікі: тканыя і вышываныя. Загадкавыя чырвона-белыя фігуркі, сіне-зялёныя, фіялетавыя жоўтыя кветкі і птушкі на белым палатне зачароўваюць дзіцячыя сэрцы і вока сталага чалавека.
На покуці – абразы, а каля драўлянага ложку, засцеленага саматканай дзяругай, падвешана калыска для немаўляці (фота 5). На падлозе падножнікі і посцілкі.
Падчас экскурсій, якія выходзяць за межы музея, можна на школьным двары заглянуць на паляну казачных звяроў, пасядзець на возе, бо “конік пасецца” (фота 10), убачыць сапраўдныя жорны, млын, калодзеж, каля якога ходзяць жоравы, а ў гняздзе сядзяць буслы (фота 11).
Каб вучні ахвотна наведвалі музей, яго не варта ператвараць у пакой забаронцаў. Шматлікія экспанаты шырока выкарыстоўваюцца на ўроках, выхаваўчых мерапрыемствах, інфармацыйных і класных гадзінах.
1.2. Нарматыўна-прававое
і арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці музея
Музей этнаграфіі в. Гоцк працуе ў адпаведнасці з нарматыўна-прававой дакументацыяй, што тычыцца музейнай дзейнасці. У сакавіку 2010 года ажыццяўлялася праверка дзейнасці нашага музея супрацоўнікамі Салігорскага краязнаўчага музея Слонім Н. В., Пракопавай Л. В. Праверка паказала наяўнасць усёй неабходнай дакументацыі. Госці-правяраючыя аставілі станоўчы запіс аб дзейнасці музея ў кнізе водгукаў.
Асноўнымі дакументамі музея з’яўляецца:
- пашпарт музея;
- інвентарная кніга (прашнураваная і зацверджаная пячаткай дырэктара школы);
- кніга водгукаў;
- кніга ўліку наведвальнікаў;
- акты атрымання экспанатаў музея;
- план работы Савета музея;
- тэксты лекцый і тэматычных экскурсій;
- метадычная літаратура;
- сцэнарыі свят, абрадаў, мерапрыемстваў [11].
Штогод у верасні адбываецца першае пасяджэнне Савета музея, на якім выбіраюцца адказныя з ліку настаўнікаў за арганізацыю работы секцый, а групы ствараюцца з ліку вучняў:
лекцыйна-экскурсійная група
пошукавая група;
секцыя культурна-масавай работы
У Савет музея ўваходзяць кіраўнікі груп-секцый, прадстаўнікі гурткоў, кіраўнік музея і дырэктар школы
План работы Савета музея складаецца з трох асноўных накірункаў:
арганізацыйная работа;
навукова-даследчая работа;
Савет музея праводзіць пасяджанні 1 раз у чвэрць, дзе разглядаюцца асноўныя пытанні па арганізацыі дзейнасці музея. Па выніках пасяджэнняў вядуцца пратаколы за подпісам кіраўніка музея.
1.3. Метадычнае работа музея
Адным з накірункаў метадычнай работы ў музеі з’яўляецца вывучэнне вопыту работы школьных музеяў Беларусі. І хоць гэта збор артыкулаў перыядычнага друку ў асноўным з “Настаўніцкай газеты”, ён з’яўляецца вельмі карысным, бо часта добрую ідэю, параду, вопыт работы іншых музеяў можна выкарыстаць і ў сваёй працы.
Члены лекцыйна-экскурсійнай групы зрабілі добрую справу. Яны стварылі з дапамогай часопіса “Вясёлка” альбом “Музей у малюнках і каментарыях”, які карыстаецца поспехам у вучняў пры наведванні музея. Яго ж выкарыстоўваюць класныя кіраўнікі ў выхаваўчай рабоце.
А вучні гуртка “Этнаграфія в. Гоцк” пачалі ў 2009 годзе сістэматызаваць матэрыял з газеты “Звязда” пад рубрыкай “Свет і сусвет чалавека” паводле матэрыялаў Аксаны Катовіч і кандыдата мастацтвазнаўства, фалькларыста і этнографа Янкі Крука. Матэрыял сістэматызуецца ў папку “Сімволіка беларускай абраднасці”. Ён цікавы для гурткоўцаў і выкарыстоўваецца для напісання лекцый і экскурсій, а таксама ў пазакласнай рабоце.
Метадычную дапамогу школьнаму музею аказвае Салігорскі краязнаўчы музей.
1.4. Гурткавая і даследчая работа
На базе музея з 2006 года працуюць самыя разнастайныя гурткі і факультатывы (фота 12):
“Спадчына роднага краю” (кіраўнік Таратута Н. М.);
“Беларускі фальклор” (кіраўнік Таратута Н. М.);
“Беларуская вышыўка” (кіраўнік Нагорная Т. М.);
“Этнаграфія в. Гоцк” (кіраўнік Даліда Л. М.);
“Мастацтва вуснага слова” (настаўнікі пачатковых класаў);
“Народныя гульні” (кіраўнік Вялічка Л. М.)
Члены гурткоў займаюцца не толькі пошукавай, але і навуковай справай. А дакладней сказаць, шукаюць, збіраюць, вывучаюць сістэматызуюць матэрыял дзеля таго, каб напісаць навукова-даследчую працу. Пры музеі працуе навуковае таварыства вучняў “Даследчык”. У час даследчай дзейнасці вучні гутарылі з носьбітамі мясцовых ужытковых рамёстваў, вывучалі сакрэты іх майстэрства, біяграфічныя звесткі, запісвалі іх паведамленні, рабілі фотаздымкі і відэазапісы Майстры запрашаліся і ў школу (фота 13), дзе ў выглядзе практычных заняткаў перадавалі свой вопыт вучням: Салаўёва Е.Р. – ткацтва, Канановіч М.Д., Валасевіч М.М., Муравейка С.Р. – пляценне з лазы, Караніха В.М. – вышыўка крыжыкам і гладдзю
Асноўная форма збору этнаматэрыялу – вандроўка. Вандроўка – падарожжа ў межах родных ваколіц, але часцей за ўсё па роднай вёсцы з мэтай збору мясцовага этнаматэрыялу для напісання тэматычных лекцый ці экскурсій на мясцовым матэрыяле. Вандроўкі прывабліваюць школьнікаў сваёй незапраграмаванасцю, пэўнай інтрыгай, рамантыкай: ісці туды, куды вочы глядзяць, пытацца ў таго, хто трапіўся па дарозе [5]
Сабраны падчас вандровак мясцовы этнаграфічны матэрыял нясе сапраўдную каштоўную інфармацыю. Даследчыкі набываюць навыкі працы з гістарычнымі даведнікамі, засвойваюць прыёмы даследчай дзейнасці.
Так у 2006 годзе на рэспубліканскі фестываль-конкурс “Дзень Зямлі. Беларусь 2006” была даслана работа “Мясцовыя ўжытковыя рамёствы і дэкаратыўна-прыкладная творчасць в. Гоцк”. І гэта работа ў фальклорна-этнаграфічным праекце “Беларускі мацярык” атрымала Дыплом 3 ступені (дадатак 10). Кіраўніком НТВ “Даследчык” была настаўніца геаграфіі Новік Н. В.
А за 2008-2010 год гурткоўцы-этнографы пад кіраўніцтвам Даліда Л. М. у цесным супрацоўніцтве з членамі пошукавай групы і вучняў-даследчыкаў пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы, кіраўніка НТВ “Даследчык” Аляхновіч А. В. сабралі шмат матэрылу для напісання навукова-даследчай работы пад назвай “Дыялектычныя асаблівасці гаворкі в. Гоцк” (фота 14). Гэта праца прынесла плён: на раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Пад знакам ХХІ стагоддзя” у секцыі “Беларуская мова і літаратура” заняла ІІ месца (дадатак 9).
У красавіку 2011 года вучаніца 10 класа Валасевіч Аліна выступіла з дакладам “Дыялектычныя асаблівасці гаворкі в. Гоцк” на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і школьнікаў “Сучаснае мовазнаўства і культуралогія ў працах маладых вучоных” у г. Мінск і атрымала дыплом за лепшы даклад (дадатак 9).
1.5. Работа лекцыйна-экскурсійнай групы
Работай лекцыйнай-экскурсійнай групы пачынала кіраваць Ражкова Н. А., настаўніца рускай мовы і літаратуры. У гэты перыяд былі напісаны тэксты многіх лекцый і экскурсій. А вучні-экскурсаводы гасцям прапаноўвалі цікавы, змястоўны матэрыял (фота 6)..
З 2007 года кіруе лекцыйна-экскурсійнай групай настаўніца беларускай мовы і літаратуры Аляхновіч А. В., чалавек дабрасумленны, творчы, натхнёны сваёй працай. Пад яе кіраўніцтвам работа лектараў і экскурсаводаў поўніцца цікавымі справамі, удзячнасцю наведвальнікаў.
Маюцца наступныя тэксты лекцый: “Касьба і жніво”, “Печ, печ, памажы”, “Уваходзіны”, “Дзяды”, “Пра лён”, “Сімволіка ручніка”, “Свой дварочак, як вяночак”, “Навошта ў хаце парог”, ”Купалле”, “Посуд”, “Прылады працы”, “Беларуская хата”, “Ручнікі”, “Сімволіка беларускага посуду”, “Адзенне беларусаў–палешукоў”, “Калыска і калыханка ў беларусаў”, “Ткацтва”, “Зачаруе нас арнамент”, “Пад стрэхамі прадзедаў”, “Прылады хатняга асвятлення на Беларусі”, “Посуд”, “Ідзе маладая як сонца”, “Беларускі этыкет” і іншыя (дадатак 5,6,7)
Музейныя лекцыі, экскурсіі, мерапрыемствы праводзяцца ў даступнай і цікавай форме. У нас можна патрымаць у руках любы экспанат, пасядзець за прасніцай, раскатаць бялізну качалкай, спытаць, кім і для чаго створаны прадмет, параўнаць з сучасным. Гэтым, мы лічым, у дзяцей фарміруецца ўстойлівая цікавасць і павага да традыцый нашых продкаў, таленавітых умельцаў і майстроў. Часта экскурсаводы выкарыстоўваюць метады пытанняў-адказаў, загадваюць загадкі. У выніку работы над падрыхтоўкай экскурсійнай праграмы дзеці вучацца працаваць з гістарычнай літаратурай, складаць і рэдагаваць тэксты.
А колькі эмоцый ўзнікае падчас экскурсій ці працы ў музеі ў вучняў, асабліва ў малодшых школьнікаў!. Адназначна, што гэта пачатак фарміравання беражлівых адносін да спадчыны, мінуўшчыны.
1.6. Культурна-масавая дзейнасць музея
Адным з накірункаў выхаваўчай работы ў школе па фарміраванні творчых здольнасцей дзіцяці з’яўляецца каляндарна-абрадавая дзейнасць. Дзейнасць, у якой кожны вучань можа праявіць сябе, самасцвердзіцца, атрымаць прызнанне. Свята або абрад з’яўляюцца дэманстрацыяй індывідуальнай і калектыўнай творчасці, працы гурткоў, фальклорных калектываў. У працэсе падрыхтоўкі і правядзення свята адбываецца ўсебаковае развіццё асобы і фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей. У працэсе падрыхтоўкі і правядзення свят каляндарна-абрадавага цыклу выхоўваюцца працавітасць, любоў да роднага краю, да сваёй маці-зямлі. Дзеці вучацца клапаціцца аб сваім дабрабыце. Сваімі выступленнямі ўдзельнікі гурткоў дораць радасць гледачам. Праз каляндарна-абрадавую дзейнасць вучацца разумець працоўнага чалавека, яго умелую, прыгожую работу. Праяўленню народнай імправізацыі, выдумкі, выхаванню да любові да роднай спадчыны і фальклору, садзейнічае првядзенне тэатралізаваных свят “Каляды”, “Масленка”, ”Запрашаем на кірмаш1”. Ладзяць свае традыцыйныя абходы калядоўшчыкі. У межах заняткаў гуртка “Этнаграфія в.Гоцк” яны вывучаюць новыя калядныя песні, прывітанні-пажаданні і жарты.
У народных традыцыях, звычаях. святах і абрадах заключана вялікая выхаваўчая мудрасць нашых продкаў, якая з’яўляецца магутным сродкам развіцця духоўнага з’яднання нацыі.[5]
Музей – актыўны ўдзельнік агульнашкольных мерапрыемстваў. За апошнія гады праведзена многа выхаваўчых спраў на мясцовым матэрыяле і свят каляндарна-абрадавага цыклу беларусаў (фота 15):
- Парад народных гульняў (1-5 кл.);
- Народны абрад “Камаедзіца” (2-7 кл.),
- Вусны часопіс “Летнія святы беларусаў”(4-8 кл.)
- “Гоцкія пасядзелкі”; (2-7)
- Абрад “Гоцкае вяселле” (8-11 кл.);
- Выстава “Багач” (1-11 кл.),
- “Вячоркі”(5-11 кл.) (фота 16);
- “Прыйшла Каляда” (3-7 кл.),
- “Вялікдзень”(1-7 кл.),
- “Шчодрая Масленка”(5-9),
- Выстава-продаж “Купляйце беларускае!” (1-11 кл.) (фота 17).
- Літаратурна-музычная кампазіцыя “Зямля бацькоў– зямля святая”(3-11 кл.),
- Парад знаходак “Нам засталася спадчына”( 9-11кл.)
“Парад народных гульняў” – крыніца дзіцячага гульнёвага фальклору. Кожны клас рыхтуе сваю гульню і, выкарыстоўваючы свой творчы патэнцыял, касцюміраванне, элементы тэатралізацыі і інсцэніровак, прадстаўляе гульню гледачам. Затым вядучы гульні прапаноўвае пагуляць жадаючым з залы. У канцы парада дзецям раздаюцца лісточкі, дзе яны павінны назваць самую цікавую гульню дня. Вучні-старшакласнікі праводзяць падлік.Так вызначаецца рэйтынг папулярнасці і майстэрства паказу гульні.
Парад знаходак “Нам засталася спадчына” (дадатак 3) – гэта свайго роду праект, цікавая форма правядзення выхаваўчых спраў, таму што яна ўніверсальная для любога ўзросту, аб’ядноўвае калектыў, і намінацыі знаходак (адкрыццяў) могуць вар’іравацца ў залежнасці ад узросту:
- Матчына мова.
- Забытыя традыцыі.
- Дзедавы рэчы.
- Бабульчына скрыня.
- А ці ведаеце вы...і інш.
Дух спаборніцтваў паміж камандамі захоплівае і ўдзельнікаў і балельшчыкаў, уражлівае сваёй цікавасцю і непрадказальнасцю пры абароне намінацый.
“Гоцкія пасядзелкі”, “Запрашаем на вячоркі”. Асаблівым поспехам карыстаецца такая форма адпачынку, дэманстрацыі сваіх здольнасцей, як вячоркі, пасядзелкі. Яны былі папулярнымі даўней, у часы саматканага адзення, вышываных ручнікоў і драўляных прадметаў побыту. Штогод мы праводзім гэта мерапрыемствы, часцей зімой, як і ў даўніну, каб доўгі зімовы вечар зрабіць захапляльным і карысным. Пасля працоўнага дня збіраліся ў прасторнай хаце дружнай кампаніяй і няспешна вялі гаворку пра жыццё-быццё. І хоць на нашых вечарах не хапае калаўрота і сапраўднага прадзення, то прыпевак пад гармонік і баян, народных песняў і танцаў і жартаў хапае. Кашы плятуцца, сурвэткі нашываюцца, лаза гнецца-выгінаецца.
А малодшыя школьнікі напаўняюць свае пасядзелкі дзіцячым фальклорам: гульнямі, пацешкамі, карагодамі. Актыўнымі ўдзельнікамі такіх мерапрыемстваў з’яўляюцца бацькі выхаванцаў.
“Гоцкае вяселле” (дадатак 1), як падарожжа з этнографамі, распрацавана на мясцовым матэрыяле з выкарыстаннем дыялектнай гаворкі, а інтэр’ер адпавядае аўтэнтычнасці. Канешне, неабходна сур’ёзная падрыхтоўка, але ўражанняў хапае надоўга, бо сваты, каравай і вясельныя песні нікога не пакідаюць раўнадушным.
Музейны занятак “Матулін ручнік” (дадатак 2) звычайна праводзіцца ў музеі з выкарыстаннем экспанатаў, тканых і вышываных ручнікоў. Некаторыя класныя кіраўнікі арганізуюць дадатковыя выставы ручнікоў матуль свайго класа. Аповед вядзецца пра ролю ручнікоў у жыцці беларусаў, аб асаблівасцях ручнікоў вёскі Гоцк і аб чым гаворыць прыгажосць арнамента.
“Зямля бацькоў– зямля святая” – літаратурна-музычная кампазіцыя, свята, якое аб’ядноўвае розныя ўзросты школьнікаў і дарослых. Праводзіцца ў школе альбо ў сельскім Доме культуры. У свяце прымаюць удзел самадзейныя артысты, мясцовыя спявачкі, вучні школы. Гучаць фальклорныя, аўтэнтычныя і сучасныя песні, граюць музыкі, дэманструюцца побытавыя танцы. Да свята ладзяцца выставы гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучнёўскага калектыва і мясцовых майстроў, носьбітаў ужытковых рамёстваў.
“Запрашаем на кірмаш!” (дадатак 4), – гэта традыцыйнае агульнашкольнае свята, якое складаецца часцей за ўсё з двух частак:
1) тэатралізаваныя дзеі “Кірмаш” (міні-спектакль), якія ўсе назіраюць у актавай зале. Галоўныя героі тэатралізацыі ствараюць кірмашовую атмасферу, якая напоўнена жартамі, смехам.
2) выстава-продаж “Купляйце беларускае!”, куды прыходзяць пасля прадстаўлення ўсе ўдзельнікі, гледачы, госці, мясцовае насельніцтва. Тарговыя рады размешчаны ў файе школы. Кожны клас прадстаўляе і абараняе “рэкламай” выставу-продаж сувеніраў, вазонаў, насення кветак, хлеба-булачных і кандатарскіх вырабаў, садавіны, гародніны і многага іншага. Такое мерапрыемства заўсёды праходзіць вельмі цікава і захапляльна.
Добрую дапамогу аказвае музей класным кіраўнікам, якія праводзяць на яго базе класныя выхаваўчыя гадзіны па этнакультуры беларусаў, па святам і абрадам, па выхаванню грамадзянска-патрыятычных якасцей на нацыянальнай аснове:
пасядзелкі “Хата песнямі багата”;
занятак “Беларусь мая родная”;
“Калядныя вячоркі”;
гульня “Кола загадак”;
свята “Беларуская кухня”;
аповед “Зімовыя народныя святы”;
гутарка “Народныя прыкметы”;
падарожжа “Скарбы роднага краю”;
віктарына “Ці ведаеш ты Беларусь?”;
свята “Грамніцы”.
Культурна-масавая дзейнасць музея і этнамайстэрні разнастайная. Вялікую ўвагу ўзнаўленню нацыянальных традыцый удзяляюць і класныя кіраўнік, бо кожны з іх упэўнены, што дасягнуць добрага выніку па выхаванню патрыятызму можна толькі агульнымі намаганнямі. У сваёй рабоце яны стараюцца садзейнічаць узнаўленню беларускага побыту, вуснай народнай творчасці, мовы. Выхоўваць у вучняў любоў і павагу да роднага краю. З гэтай мэтай яны праводзяць адпаведныя выхаваўчыя гадзіны на базе музея і этнамайстэрні. Краязнаўчыя віктарыны, конкурсы, завочныя падарожжы ўключаны ў змест работы ў шосты школьны дзень.
Экспанаты музея і этнамайстэрні ўдзельнічаюць у выставах, аздабляюць інтэр’ер агульнашкольных і раённых мерапрыемстваў (фота 16). Вышываныя ручнікі ўпрыгожваюць сцэну падчас народных свят і абрадаў. Млын, куфар і кашы ствараюць атмасферу сялянскага побыту ў тэатралізаваных дзеях.
Штогод вучні школы ўдзельнічаюць ў акцыях па збору экспанатаў для музея. Акцыя па збору музейных рэчаў у 2010 годзе здзівіла нас такімі знаходкамі, як шклюд (склюд, жалезная сякера для абчэсвання бярвення) і калдуб (ліпаўка, дуплянка – для захоўвання сыпучых прадуктаў). А ў 2011 годзе (сабралі больш за 20 экспанатаў) папоўнілі фонд музея куфрам, керагазам, прасам, якому больш за сто гадоў.
Экспазіцыйная і фондавая работа
Экспазіцыйная і фондавая работа музея этнаграфіі і побыту в.Гоцк прадстаўлена разнастайнымі тэматычнымі экспазіцыямі, класіфікаванымі пасля збору этнаматэрыялу. Яны маюць наступную характарыстыку.
“ Чырвоны кут” (покуць)
Аснова “чырвонага кута”, – ікона, або абразы, пакрытыя ручніком, які называюць набожнікам. Размяшчалі яго на самым відным куце, вугле ў хаце. Пад абразамі – засланы абрусам стол. На ім звычайна пакідалі хлеб, прыкрыты ручніком ці абрусам За абедам на покуці займаў месца гаспадар, каля яго па старшынству іншыя члены сям’і.
“Бабін кут”
У цэнтры “бабінага кута” печ, аснова сялянскага жытла. Вызначала важную ролю ў паўсядзённым побыце, абрадах і вераваннях беларусаў. На Палессі яна цагляная.Нязгасны “вечны агонь” у ачагу быў для беларусаў сямейнай святыняй, сімвалам шчасця і дабрабыту. На печы спалі, грэліся. Над печчу былі прыбіты “пруты”, на якіх сушылі бялізну і адзенне, а таксама “пруты” служылі своеасаблівай паліцай для развешвання адзення. Над чараном сушыліся вянкі цыбулі, проса, часнаку. Каля печы стаяць вілкі розных памераў, чапяла, венік-дзяркач, дзяжа для закваскі хлеба, маслабойка і іншы гаспадарчы посуд, якім карысталася гаспадыня. Збоку вісіць торба (фота 9).
“Ткацтва”
У дадзенай экспазіцыі прадстаўлены ў асноўным разнастайныя ручнікі (абрадавыя, штодзённага ўжытку, набожнікі, аброчныя), вырабленыя на ткацкім стане (кроснах).
На Беларусі ручнікі вядомы з глыбокай старажытнасці, з часоў з’яўлення ткацтва. Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу, і сучаснаму [6]
Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння да смерці, быў абавязковым атрыбутам у вясельным, радзінным , пахавальным абрадах. На ручнік прымалі немаўля. На вяселлі нявеста дарыла ручнікі жаніху і сватам. Не абыходзілася без ручнікоў і на пахаванні: імі карысталіся, калі апускалі труну ў магілу. Ручнік успрымаўся як сімвал роду [6].
Ручнікі-уціральнікі служылі для бытавых патрэб: імі выціралі рукі і твар. ”Трапкачом” , які меў доўгія махры, выціралі посуд, у ім насілі гаршкі з ежай у поле
Ручнікі ткалі з адбеленых і неадбеленых нітак, аздаблялі карункамі расліннага і геаметрычнага арнаменту, вязанымі кручком, пазней – фабрычнымі карункамі. Ручнікі па краях часта аздаблялі малінавымі ці чырвонымі стужкамі. Самы “стары” ручнік з 1920 года. Льняное палатно аздоблена вышыўкай крыжыкам. Спалучэнне чорных і чырвоных нітак стварае выяву сонца[13].
Два абрадавых ручнікі датуюцца 40-ым годам: даўжыня да трох, метраў, тканыя геаметрычным арнаментам, урыгожаны па краях 5-8 палосамі чырвона-белай гамы.
Да дадзенай экспазіцыі таксама адносяцца тканыя андаракі, посцілкі, дзяругі, дарожкі-палавікі (падножнікі), дыванкі, трапкачы, наміткі, кашулі, фартухі і фіранкі, пашытыя з кужэльнага тканага палатна (фота 6).
“Вышыўка”
Вышыўка – самы распаўсюджаны від народнага дэкаратыўнага мастацтва вёскі Гоцк раней і на сучасным этапе. Падзяляецца на 2 віды: гладзь і вышыўка “крыжыкам”. Арнамент зачароўвае сваёў прыгажосцю, а колеравая гама настолькі насычаная рознымі адценнямі, што кветкі здаюцца “жывымі”.
Раней вышывалі самаробнымі фарбаванымі льнянымі і шарсцянымі ніткамі. Зараз выкарыстоўваюць “мулінэ”. Вышыўкай аздаблялі ручнікі, наміткі, фартухі, упрыгожвалі фіранкі, навалачкі, просціны, посцілкі з паркалю, кашулі, інтэр’ер жылля (вугалкі-ражкі на паліцы, шафы, вокны, дарожкі на сцены, пано расліннай тэтатыкі) (фота 6)
Ручнікі, сурвэткі, вугалкі (ражкі), абрусы, вышытыя карціны, іконы, дэкаратыўныя навалачкі, просціны, падузорнікі – гэта сапраўднае вясёлкавае ззянне, сапраўдныя творы мастацтва, на якіх пераліваюцца рознакаляровымі адценнямі кветкавая тэматыка. І калі глядзіш на гэтае хараство, забываецца журба, адыходзяць нягоды, узнімаецца настрой, і на душы становіцца лёгка і цёпла.[3]
“Народнае адзенне”
Экспанатамі гэтай экспазіцыі з’яўляецца мужчынскае і жаночае адзенне (пераважна андаракі і кашулі, фартухі) першай паловы ХХ стагоддзя, хаця некаторыя старыя людзі насілі яго да 70-ых гадоў. Нават сёння жанчыны на праваслаўна-царкоўныя святы апранаюць вышываныя паркалёвыя кашулі і фартухі.
Самая старадаўняя мужчынская кашуля датуецца 1890 годам, жаночая – 1900 годам, фартух і андарак–1930 г. Маюцца саламяны брыль (капялюш) і намітка (галаўны жаночы ўбор) (фота 7 ).
1.8. Этнамайстэрня – скарбонка ўжытковага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Важная роля ў сістэме выхаваўчай работы па фарміраванню творчых здольнасцей дзяцей адводзіцца дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, праз якое ў дзяцей фарміруецца пачуццё прыгажосці і працоўныя навыкі.Школьнікі далучаюцца да народнага мастацтва і вывучаюць ўжытковыя рамёствы. Гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва даюць магчымасць дзіцяці паглыбіцца ў атмасферу мастацкай творчасці, рэалізаваць свой маральна-эстэіычны патэнцыял, прыродныя здольнасці[5].
Этнамайстэрня – своеасаблівы філіал музея этнаграфіі в. Гоцк. Яна пачала стварацца ў 2003 года па ініцыятыве дырэктара школы Вакевіч Т. У., калі школа абрала ў сваім развіцці этнанакірунак (фота 18). Значная частка гурткоў была мастацкага профілю, дзе ў аснове была дэкаратыўна-прыкладная творчасць вучняў. Узнікла неабходнасць сістэматызацыі вынікаў дзейнасці гэтых гурткоў па наступным накірункам:
“Беларуская саломка”;
“Беларуская вышыўка”;
“Мастацкая апрацоўка драўніны”;
“Роспісь па дрэву”;
“Народны касцюм”;
“Беларуская лялька”;
Выцінанка” і іншыя.
У этнамайстэрні зберагаюцца ўзоры мясцовых ужытковых рамёстваў, якія яшчэ захоўваюцца ў традыцыйным побыце і перададзены ў фонд музею. Мы ганарымся, што поруч з намі жывуць такія працавітыя, таленавітыя людзі, і удзячны ім за тое, што яны дзеляцца сваімі ўменнямі, майстэрствам з вучнямі школы
На базе этнамайстэрні праходзяць класныя мерапрыемствы, працуюць гурткі. Этнамайстэрня – актыўны ўдзельнік школьнага жыцця. Гэта сапраўдны вугалок прыгажосці. Некаторыя рэчы (асабліва вышыўка гладдзю і крыжыкам), падораныя мясцовымі майстрамі, служаць крыніцай натхнення школьнікаў у справе вышыўкі. У перспектыве ёсць задумка зрабіць этнамайстэрню “Музеем сучаснага ўжытковага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” (фота 19). У многіх раёнах народныя промыслы забываюцца, адыходзяць у нябыт. На Палессі зусім іншая справа. Тут на працягу многіх стагоддзяў жанчыны, дзяўчаты зберагалі хараство вышыўкі, а кросны выстаўляліся для ткацтва аж да 80-ых гадоў XX стагоддзя. Ручнікі, посцілкі, вышыванкі аздоблены непаўторнай гладдзю, дзівоснымі карункамі.
ДУА “Гоцкая сярэдняя школа” у рамках дзейнасці музея і этнамайстэрні сабрала добры матэрыял этнаграфічнага профілю, таму што наладзілі цесную сувязь з носьбітамі мясцовага фальклору і ўжытковых рамёстваў (фота 14 ). Навучылі многаму: як пячы хлеб і і плесці кашы, ведаем сакрэты лазапляцення, вышыўкі, аднавілі ткацкі станок (фота 20).
Ладзілі фальклорна-этнаграфічныя вандроўкі, запрашалі майстроў у школу на гурткі (фота 21) і майстар-класы (фота 22). Вопыту музейнай справы вучыліся ў суседзяў, музеі В.З.Каржа в. Хорастава. Прымалі раённых і абласных гасцей на семінарах, метадычных аб’яднаннях класных кіраўнікоў, настаўнікаў-пачаткоўцаў, кіраўнікоў музеяў.(фота 23, 24).
1.9. Поспехі і дасягненні
У 2006 годзе для дзейнасці музея быў вельмі плённы. Вучэбна-метадычная ўстанова “Мінскі дзяржаўны абласны вучэбна-метадычны кабінет узнагародзіў наш музей Дыпломам лаўрэата абласнога конкурсу краязнаўчых музеяў (дадатак 9).
У жніўні 2006 года вучні школы сумесна з членамі педкалектыва на раённай педагагічнай канферэнцыі ўдзельнічалі ў прэзентацыі сацыяльна-педагагічнай мадэлі “Этнашкола”, дзе народныя касцюмы і музейныя экспанаты былі ў цэнтры ўвагі.
Аддзел адукацыі Салігорскага райвыканкама ўзнагародзіў Дыпломам III ступені за ўдзел у конкурсе матэрыялаў “У музей адукацыі раёна” у рамках фестываля “Пад белымі крыламі”. У гэтай рабоце творчы калектыў прапанаваў праект раённага музея педагагічнай славы.
Члены гуртка “Музейная справа” прынялі ўдзел у раённым конкурсе даследчых работ на тэму “Мая сям’я ў датах і падзеях” і занялі 3 месца.
2007 год прынёс у капілку музея тры дыпломы:
1 месца за ўдзел у конкурсе на лепшую даследчую працу ў рамках раённага этапу рэспубліканскай экспедыцыі “Наш край” у намінацыі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. Даследаванне мела назву “Самародак зямліцы палескай” (дадатак 9).
Дыплом II ступені атрымалі за лепшы праект краязнаўчага маршрута “Мой край” у рамках раённага этапу рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (дадатак 9).
даследчая праца “Палескі край – крыніца творчасці і прыгажосці” заняла III месца ў рамках раённага этапу рэспубліканскай экспедыцыі “Наш край” у намінацыі “Культурная спадчына”. Матэрыял збіралі члены этнаграфічнага гуртка (кіраўнік Дарожка Т. Г.) (дадатак 9).
2008 год амаль выпаў з актыўнай дзейнасці, бо знаходзіўся на рамонце і выконваў ролю складскога памяшкання падчас рамонтных работ у школе. Аднак вучні школы былі задзейнічаны ў дзвюх значных падзеях:
свята вёскі Гоцк (фота 25),
Навагодні раённы кірмаш, дзе мы прадавалі хлебабулачныя і кандытарскія вырабы. Экспанаты музея і этнамайстэрні ўпрыгожвалі наш кірмашовы рад, а чорны хлеб, выпечаны ў печы, імгненна раскупілі салігарчане і госці горада (фота 26 ).
4 красавіка 2009 года на базе школы прайшоў раённы семінар для намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце. Адным з пунктаў семінара была экскурсія гасцей у музей і этнамайстэрню, дзе гурткоўцы і экскурсаводы зацікавілі гасцей змястоўнымі аповедамі і творчымі справаздачамі.
А напрыканцы кастрычніка 2009 года да нас завіталі настаўнікі пачатковых класаў Салігорскага раёна на пасяджанне метадычнага аб’яднання на тэму “Выхаванне грамадзянска-патрыятычных якасцей малодшых школьнікаў”. Госці наведалі музей, а кульмінацыйнае мерапрыемства “Гоцкія пасядзелкі” прайшло ў этнамайстэрні (фота 29).
1 красавіка 2010 год настаўнікі і вучні прынялі ўдзел у раённым мерапрыемстве “Свята першай баразны”. Мы сустракалі гасцей з вобласці нацыянальнымі стравамі, беларускімі касцюмамі, мясцовым фальклорам. Наш падворак размяшчаўся каля шыкоўнага млына, “дзеда і бабы”, якія вельмі спадабаліся прысутным і асабліва карэспандэнтам, якія ўзялі ў нас інтэрв’ю.
2010 год – год 65-годдзя Вялікай Перамогі. У святкаванні гэтай даты, у мерапрыемствах, прысвечаных гадавіне музей таксама прымае самы актыўны ўдзел. Члены гурткоў, што працуюць на базе музея, былі ўдзельнікамі раённай патрыятычнай акцыі “Перамога. Патрыятызм. Радзіма” і ініцыятарамі выставы малюнкаў і паштовак “Букет ветэрану”.
Другая палова 2010 года была плённай на поспехі. Дзейнасць музея была адзначана дыпломамі рознага ўзроўню: 2 месца ў раёне, 1 месца ў вобласці і дыплом лаўрэата за ўдзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (дадатак 9).
У лістападзе 2010 года прэзентавалі дзейнасць музея і “Этнамайстэрні” у рамках рэгіянальнага бацькоўскага сходу, прысвечанаму супрацоўніцву сельскай школы і сям’і па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі .
5 студзеня 2011 года на базе школы прайшоў семінар кіраўнікоў музеяў устаноў
адукацыі Салігорскага раёна на тэму “Роля школьнага музея ў захаванні і папулярызацыі асаблівасцей матэрыяльнай і духоўнай спадчыны”.
У красавіку 2011 года прынялі ўдзел у рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях педагагічных работнікаў. Выступленне з вопыту работы намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Даліда Л.М. называлася ”Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі праз даследаванне гісторыка-культурных і прыродных асаблівасцей края”
У верасні 2011 года юныя этнографы прынялі ўдзел у раённым конкурсе на лепшы краязнаўчы маршрут “Сто дарог – адна твая"
Заключэнне
Музейны пакой – гэта творчая лабараторыя. Асноўнай мэтай яе дзейнасці з’яўляецца не толькі знаёмства навучэнцаў з побытам нашых продкаў, але і развіццё творчых здольнасцей школьнікаў, выхаванне ў іх любові да народнага мастацтва, аб чым сведчыць школьная этнамайстэрня.
Музей дапамагае фарміраваць у вучняў любоў да роднага краю, каб дзеці ніколі не цураліся сваіх каранёў, каб ганарыліся тым, што нарадзіліся і жывуць у цудоўным палескім краі. У хоць наша вёска не мае значных гістарычных падзей, стараемся музейнай педагогікай захаваць і аднавіць у сэрцах выхаванцаў любоў і павагу да тых каштоўнасцей, таго спрадвечнага ладу жыцця, якога прытрымліваліся нашы продкі на працягу многіх стагоддзяў. Мы ўпэўнены: гэта дазваляе выхаваць грамадзяніна-патрыёта, сапраўднага чалавека.
Музей – цэнтр актыўнай і плённай працы па адраджэнню і зберажэнню матэрыяльнай, духоўнай і культурнай спадчыны нашага народа.
Адзін з прынцыпаў маральна-патрыятычнага выхавання пакладзены ў аснову дзейнасці педкалектыва і школьнага музея: хто не належыць Радзіме, той не належыць свету.
Сёння неабходна клопаціцца аб тым, каб захаваць сябе, не знікнуць з твару зямлі, перадаць спадчыну дзецям.
Музей зберагае памяць аб сваіх продках, захоўвае прадметы даўніны і беражліва перадае моладзі ўспаміны пра побыт дзядоў і прадзедаў, якія даўно спачалі, цікава раскажа нашчадкам пра іх жыццё.
Хочацца верыць, што наш музей дапаможа сфарміраваць асобу, здольную стаць актыўным носьбітам нацыянальнай культуры, будзе спрыяць выхаванню сапраўднага грамадзяніна, стане візітнай карткай нашай школы.
Наша спадчына – гэта сапраўдны скарб, які дапамагае сфарміраваць асобу, здольную стаць актыўным носьбітам беларускай нацыянальнай культуры, сапраўдным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.
Спіс выкарыстаных крыніц
- Андруковіч, В.В. Школьны этнаграфічны музей/В.В. Андруковіч// Адукацыя Міншчыны.–2009.–№5
- Глінская ,В.А. Нацыянальнае выхаванне як педагагічнае ўздзеянне/ В.А.Глінская //Адукацыя Міншчыны.–2009. – № 3
- Закс, А.Б. Организация работы над музейной экспозицией./ А.Б. Закс – Минск, 1986 г.
- Ілыніч , Н.В. Гістарычнае краязнаўстваяк сродак выхавання грамадзяніна./Н.В.Ілыніч//Адукацыя Міншчыны.– 2009.– №3.
- Каліноўскі, У.Д. Выхаванне творцы праз народную спадчыну/У.Д.Каліноўскі// Адукацыя Міншчыны.– 2009.–№ 6
- Касач, Т.І. Беларускі ручнік – даўніна і сучаснасць/Т.І.Касач// Адукацыя Міншчыны.–2011.–№6
- Крук. Я.Сімволіка беларускай народнай культуры. –Мн.: Беларусь, 2003.– 350 с.: іл.
- Методические рекомендации по организации экскурсий в школьные музеи. Минская городская станция юных туристов. Минск, 1983 г.
- Сахута, Я.М. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі / Я.М.Сахута. Мінск, 1996 г.
Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына /В.С.Цітоў – Мінск, 1966 г.
Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя– Мінск,1989