Аддзел адукацыі, спорту і турызму Салігорскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”
Раённы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячых вучэбна-даследчых праектаў
“Я родным краем ганаруся”
Намінацыя
“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”
ПРАЕКТ
Ужытковыя народныя мастацтвы
і промыслы вёскі Гоцк
як адлюстраванне адметнасцей палескага рэгіёну
Аўтары:
Аляхновіч Лізавета, вучаніца 8 класа
Аляхновіч Валерыя, вучаніца 8 класа,
члены НТВ “Даследчык” на базе
музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк
Салігорскага раёна
223735, Мінская вобласць,
Салігорскі раён,
аг.Гоцк, зав.Каржа, 1А
тэл. (80174) 2-77-1-95
Гоцк, 2014
Рэцэнзія
Праект “Ужытковыя народныя мастацтвы і промыслы вёскі Гоцк як адлюстраванне адметнасцей палескага рэгіёну” знаёміць з асаблівасцямі ўжытковых рамёстваў вёскі Гоцк Салігорскага раёна, якія актыўна жывуць і развіваюцца, з’яўляюцца запатрабаванымі па сёняшні дзень у сельскай мясцовасці.
Удзельнікі праекта сабралі каштоўны матэрыял пра носьбітаў ужытковых мастацкіх промыслаў, іх біяграфічныя звесткі. Яны запісалі паведамленні-успаміны народных майстроў, з дапамогай якіх апісалі мастацкія рамёствы, вывучылі гісторыю іх узнікнення. Юныя этнографы сістэматызавалі звесткі пра народнае адзенне палешукоў і зрабілі фотаздымкі вынікаў даследчай дзейнасці.
Праведзена значная работа па вывучэнню этнаграфічных асаблівасцей наступных мясцовых рамёстваў: пляценне з лазы (пляценне лапцяў, кашоў), вышыўка крыжыкам і гладдю, ткацтва, вепечка хлеба ў хатніх умовах па старадаўняму рэцэпту, выраб народнага адзення вёскі Гоцк, мастацкая апрацоўка драўніны. Сабраны цікавыя звесткі пра асаблівасці развіцця гэтых відаў ўжытковых рамёстваў вёскі Гоцк. У сучасных умовах вясковага жыцця амаль усе гэтыя рамёствы не ў скрынях і гарышчах, а займаюць пачэснае месца сярод модных гарнітураў і рэчаў.
Юныя даследчыкі акцэнтавалі ўвагу на значэнні старажытных каранёў народных ужытковых промыслаў і выкарастанні гэтых відаў рамёстваў у сучасным жыцці.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Л.М.Даліда
Інфармацыйны ліст
Тэма |
“Ужытковыя народныя мастацтвы і промыслы вёскі Гоцк як адлюстраванне адметнасцей палескага рэгіёну” |
Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўнікоў праекта |
Аляхновіч Аксана Васільеўна, кіраўнік НТВ “Даследчык” і музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк, Даліда Людміла Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі (гурток “Юныя этнографы”) |
Аўтары-даследчыкі |
Аляхновіч Лізавета, вучаніца 8 класа Аляхновіч Валерыя, вучаніца 8 класа, члены НТВ “Даследчык” |
Анатацыя |
Праек прадстаўляе змест работы НТВ “Даследчык”, створанага на базе этнаграфічнага музея, па адраджэнню народных ўжытковых промыслаў і рамёстваў, дзейнасці пошукавых груп па вывучэнню гіторыка-культурнай і этнаграфічнай спадчыны |
Накірунак работы |
Этнаграфічная спадчына, выхаванне нацыянальнай культуры |
Для якой катэгорыі прызначаецца |
Адміністрацыя ўстаноў адукацыі, кіраўнікі краязнаўчых і этнаграфічных музеяў, пошукавых груп і асоб, зацікаўленых вырашэннем праблемы захавання этнаграфічнай спадчыны |
Поўная назва ўстановы адукацыі |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна” |
Адрас установы адукацыі |
223735 Мінская вобласць, Салігорскі раён, аг.Гоцк, зав.Каржа, 1А
|
Тэлефон |
8-0174-2-77-1-95
|
|
gock.school2012@yandex.by
|
Анатацыя
Праект адлюстроўвае адзін з накірункаў работы калектыва педагогаў і вучняў, членаў навуковага таварыства “Даследчык” у рамках сацыяльна-педагагічнай мадэлі “Этнашкола” (вясковы варыянт) як асноўнага накірунку развіцця ўстановы адукацыі з мэтай выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў сродкамі этнакультуры, мясцовых народных традыцый пры вывучэнні маленькай радзімы.
Матэрыялы праекта адлюстроўваюць сістэму ўзаемадзення ўсіх удзельнікаў адукацыйна-выхаваўчай прасторы па арганізацыі гурткавой і даследча-пошукавай дзейнасці вучняў на базе музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк і НТВ “Даследчык”, а таксама змест дзейнасці ўстановы адукацыі па супрацоўніцтву з мясцовымі майстрамі па адраджэнню і развіццю ўжытковых рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, этнаграфічнай самабытнасці.
Праект зацікавіць адміністрацыю школ, кіраўнікоў музеяў і навуковых таварыстваў вучняў, педагогаў-арганізатараў, педагогаў дадатковай адукацыі і факультатыўных заняткаў, працуючых у этнамастацкім, краязнаўча-этнаграфічным накірунках па арганізацыі пошукавай і даследчай дзейнасці вучняў на базе этнаграфічнага музея.
Праект суправаджаецца фотаматэрыяламі музейных рэчаў і прадметаў побыту вёскі Гоцк
Эпіграф-дэвіз да праекта:
Духоўны скарб не грошы і не мода.
Ён, быццам сонца, ззяе для людзей.
Выхоўваць на традыцыях народа
Павінны змалку мы сваіх дзяцей.
М Грудзінскі
Характарыстыка праекта
Від праекта: практыка-арыентаваны.
Падыход да ажыццяўлення: творча-пошукавы
Творчая ідэя праекта: прыцягнуць, “запаліць” працай як мага больш аднадумцаў.
База ажыццяўлення праекта: музей этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк ДУА “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”
Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год (2013-2014 г.г.)
Формы і метады рэалізацыі праекта: этнаграфічныя вандроўкі, гутаркі з носьбітамі, акцыі па збору музейных прадметаў, сістэматызауыя матэрвялаў
Стадыя праекта: падвядзенне вынікаў
Удзельнікі праекта (мэтавыя групы): навучэнцы 8-10 класаў, педагогі.
Супрацоўнікі: жыхары в.Гоцк Салігорскага раёна – носьбіты ўжытковых мастацтваў і рамёстваў, бацькі
Фактары ўзроўню матывацыі ўдзельнікаў праекта:
- імкненне да поспеху: “Я вельмі хачу дасягнуць поспеху”;
- надзея на поспех: “Я ўпэўнены ў сабе, мне гэта па сілам”;
- вераятнасць дасягнення поспеху: “Усё залежыць ад мяне, сітуацыя мяняецца, калі я на яе уздзейнічаю”
- суб’ектыўны эталон адзнакі дасягненняў: “Крок за крокам: сёння я стаў лепшым, чым учора ”
Аналіз праблемы
Асновы беларускага патрыятызму – у веданні таго багацця культуры, традыцый і звычаяў, якія не давалі нашаму народу загінуць ў цяжкія для яго часы.
Любоў чалавека да Радзімы ў першую чаргу звязана з родным краем, са сваёй маленькаю радзімай, дзе прайшло яго дзяцінства, з рэчамі, зробленымі рукамі яго продкаў, з песнямі, што спявалі многія пакаленні. Чым ярчэй і змястоўней веды пра родны край, яго людзей, мінуўшчыну і сучаснасць, тым больш эфектыўна будзе вырашацца адна з галоўных задач – выхаванне грамадзяніна-патрыёта.
Менавіта такога прынцыпу прытрымліваецца педагагічны калектыў ДУА “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”, які вырашыў выкарыстаць этнаграфічны пласт народнай культуры, заснаваны на багатай спадчыне.
Калі будзе шанавацца і паважацца мінуўшчына, тады будзе фарміравацца і патрыятызм.
Дзякуючы супрацоўнітву школы з носьбітамі ўжытковых мастацтваў, можна зберагчы, развіць, даць другое дыханне цудоўнаму набытку нашых продкаў, закласці падмурак беражлівых адносін да народнай культуры, мовы. Кожны адукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі свайго народа. Чым больш нацыянальнага ў выхаванні, тым больш духоўна багацейшая моладзь.
Беларусь увайшла ў трэцяе тысячагоддзе, мае свае пэўныя дасягненні ў навуцы, тэхніцы, мастацтве. Але толькі сапраўдны беларус-патрыёт з высокім нацыянальным статусам здольны дасягнуць поспехаў у любой дзейнасці на карысць краіны. Таму нас павінны хваляваць пытанні выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення. Узрастае актуальнасць задачы захаваць сябе як нацыю, якая мае багатую гісторыю і нацыянальную спадчыну, каб не знікнуць з твару зямлі.
Актуальнасць праекта
Праграма безупыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі патрабуе выхавання на нацыянальнай культуры, выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу каляндарна-абрадавага цыкла беларускага народа, яго этнаграфічных і краязнаўчых адметасцей у рамках рэспубліканскіх акцый “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “Я – грамадзянін Беларусі”. Задача рэалізуецца праз далучэнне школьнікаў да вытокаў народнай культуры сродкамі пазнання і вывучэння малой радзімы.
Ужытковае мастацтва і промыслы (рамёствы) успрымаюцца душой, сэрцам, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Пры гэтым разам з яго прыгажосцю дзеці захоўваюць лепшыя нацыянальныя рысы нашага працавітага, непаўторнага народа, улюбёнага ў свой куточак, паважлівага да мінулых пакаленняў. Тое, што нацыя захоўвае сваю спадчыну, робіць яе адметнаю.
Сёння назіраецца абуджэнне, цікавасць да выкарыстання народнай мастацкай спадчыны і музейнай педагогікі.
Таму і ў нашым музеі этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк ёсць самыя разнастайныя вырабы, падораныя носьбітамі ўжытковых рамёстваў: тканыя і вышываныя ручнікі, сурвэткі, посцілкі, дзяругі, народнае адзенне, посуд, лапці, прадметы ўжытку. Усе яны размешчаны ў музейных экспазіцыях “Ткацтва”, “Вышыўка”, “Народнае адзенне”, “Посуд”. “Прылады працы”. А на выставе “Сучасная вышыўка Палесся” прадстаўлены ўзоры ручнікоў, што захапляюць каларытам вышыўкі “гладдзю” .
У час даследчай дзейнасці вучні гутараць з носьбітамі мясцовых ужытковых рамёстваў, вывучаюць сакрэты іх майстэрства, фіксуюць іх біяграфічныя звесткі, запісваюць паведамленні, робяць фотаздымкі. Майстры запрашаюцца ў школу, дзе ў выглядзе практычных заняткаў, майстар-класаў перадаюць свой вопыт вучням па лазапляценню (кашапляценню), вышыўцы.
З’яўляючыся носьбітамі традыцыйнай культуры, вучні здольны стаць актыўнымі стваральнікамі сучаснай. Народная педагогіка вучыць бачыць і разумець прыгожае вакол сябе, ці то ручнік, ці то песня, што спявае бабуля.
Сацыяльная характарыстыка
мікрараёна ўстановы адукацыі
Вёска Гоцк Салігорскага раёна – адна з глыбінак беларускага Палесся. Знаходзіцца яна на мяжы з Лунінецкім раёнам Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці.
Жыхары вёскі захавалі сваю самабытнасць. Да гэтага часу ў вёсцы спяваюць народныя песні з мясцовым каларытам, музыканты-самародкі граюць на гармоніках, жанчыны і дзяўчаты вышываюць крыжыкам і гладдзю, ствараючы непаўторную прыгажосць, вяжуць шыдэлкам карункі. Ёсць майстры, што займаюцца разьбой па дрэву.
Захаваліся і самабытныя дыялектычныя асаблівасці мясцовай гаворкі.
Гадоў 10 таму ў вёсцы ткацтва было распаўсюджанай з’явай. Зараз толькі некалькі жанчын у зімовы час займаецца гэтай справай. Яны зберагаюць свае тканыя вырабы, вырабы сваіх матуль і ганарацца ўкладанкамі, якімі засцілаюць ложкі ў святы.
Жанчыны старэйшага ўзросту ў святы апранаюць вышытыя фартухі і шаўковыя спадніцы з рознакаляровымі каснікамі. Элементы гоцкай вышыўкі занесены ў энцыклапедыю “Беларускае народнае адзенне”.
Інтэр’ер хатніх пакояў упрыгожваюць вышыванкі: ручнікі, фіранкі, настольніцы, набожнікі, просціны, ражкі. Іншы пакой – сапраўдны музей хараства і прыгажосці.
У сем’ях з пакалення ў пакаленне перадаюцца навыкі гэтых мясцовых ужытковых рамёстваў. Ёсць цэлыя сямейныя дынастыі, што зберагаюць і перадаюць сваё майстэрства нашчадкам.
Самабытнасць нашай вёскі не патрэбна адраджаць. Здаецца, што нашы жыхары захавалі незнаёмае нам мінулае, некранутае ўсялякімі перабудовамі. У дамах і кватэрах нашых сялян, побач з сучаснымі моднымі гарнітурамі прысутнічаюць даматканыя посцілкі, вышытыя ручікі, сурвэткі і абрусы. Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне і захоўваюць цяпло і ласку бабуліных рук, стварыўшых гэты цуд.
Каб зберагчы лепшыя традыцыі і асаблівасці нашай роднай вёскі Гоцк, яе этнаграфічныя адметнасці, няма лепшага сродка як этнаграфічны музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк, створаны ў 1998 годзе.
Магчымасці ўстановы адукацыі:
· кадравы патэнцыял:
*педагогі дадатковай адукацыі (гурток “Беларуская вышыўка” і “Юныя этнографы”);
*настаўнік факультатыўных заняткаў “Спадчына роднага краю”;
· этнаграфічная майстэрня;
- “Беларуская хатка” – стылізаваны памяшканне для правядзення пазакласнай работы, тэматычных урокаў;
- актавая зала;
· навуковае таварыства вучняў “Даследчык”;
· музей этнаграфіі і побыту в.Гоцк.
Мэта праекту: сфарміраваць грамадзянска-патрыятычныя якасці падрастаючага пакалення сродкамі этнамастацкай культуры, дэкаратыўна-прыкладной творчасці на аснове этнаграфічных ведаў, праз пазнанне маленькай радзімы.
Асноўныя задачы па вырашэнню праблемы:
- адрадзіць, захаваць і развіваць этнаграфічную спадчыну як частку нацыянальнай культуры;
- садзейнічаць выхаванню творчай, актыўнай асобы;
- даць веды пра культуру свайго этнасу, як падмурак для захавання нацыянальнага;
- развіваць у вучняў сродкамі дэкаратыўна-ужытковага мастацтва фантазію, вобразнае мысленне, памяць, мову, творчыя здольнасці;
- фарміраваць этнамастацкую культуру;
- стварыць неабходныя ўмовы для супрацоўніцтва паміж удзельнікамі праекта: вучнямі, настаўнікамі, мясцовымі майстрамі;
- развіваць маральна-этычныя якасці, талерантнасць, камунікатыўныя зносіны на беларускай мове;
- фарміраваць навыкі даследчай і пошукавай дзейнасці;
- прыцягваць да практычнага прымянення атрыманых ведаў;
– выхоўваць паважлівае станаўленне да беларускай мовы і традыцыйнай культуры.
Прагназуемыя вынікі
Этнакультура – справа ўнікальная. Значнасць яе вялікая, асабліва ў наш час, калі хуткімі тэмпамі знікаюць нацыянальныя асаблівасці народаў.
Вывучэнне народных традыцый, авалодванне народнымі рамёствамі дапаможа вучням засвойваць стыль і нормы паводзін, эмоцыі, жыццёвы вопыт, развіваць творчы патэнцыял. Яны вучацца культуры разумовай працы і адпачынку, які прадугледжвае творчы ўдзел кожнага, незалежна ад узросту і сацыяльнага статусу, што стварае магчымасць выхавання этнічна-культурнага, нацыянальна-свядомага чалавека.
У нашага народа найбагацейшая культурная спадчына. Добрую магчымасць яе адраджаць, зберагаць і развіваць дае нам музейная педагогіка. Ажыццяўленне праекта дапамагае ўнесці ўклад у вырашэнне праблемы захавання этнаграфічнай спадчыны як асновы для выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей.
Праца над праектам зарыентавана на фарміраванне гонару за багатую спадчыну беларусаў, разнастайную дэкаратыўна-прыкладную творчасць і ўжытковыя рамёствы. Кожны ўдзельнік атрымае задавальненне ад сваёй працы, далучыцца да пошукавай справы, навучыцца сістэматызаваць веды і прымяніць іх у жыцці.
Супрацоўніцтва ўдзельнікаў праекта, творчы падыход да папулярызацыі этнаграфічнай спадчыны садзейнічае самавыхаванню і самаразвіццю асобы сапраўднага беларуса-патрыёта, які будзе
- адчуваць сябе годным і шчаслівым,
- мець жаданне вучыцца і быць адукаваным,
- клапаціцца пра бліжняга,
- імкнуцца да высокай маральнасці і выхаванасці.
Прагнастычна-арганізацыйны этап
“Каб беларусы не сышлі ў небыццё,
Павінны ў вёску мы вярнуць жыццё”
Мэта: стварыць умовы для рэалізацыі праекта
№ п.п. |
Змест работы |
Тэрмін |
Адказныя |
1 |
Знаёмства з вопытам работы ўстаноў адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі сродкамі пазнання маленькай радзімы, музейнай педагогікі па артыкулам перыядычнага друку (“Настаўніцкая газета”, “Адукацыя Міншчыны”, “Беларускі гістарычны часопіс” і інш.) |
жнівень 2013 |
Кіраўнік НТВ “Даследчык”, кіраўнік музея |
2 |
Забеспячэнне навукова-папулярнай, метадычнай літаратурай па этнапедагогіцы, музейнай справе |
жнівень-верасень 2013 |
Бібліятэкар, кіраўнік НТВ “Даследчык” |
3 |
Сістэматызацыя метадычнага матэрыялу ў папкі: “Музейная педагогіка”, “Народныя рамёствы ”. |
2013-2014 |
Педагог- арганізатар, кіраўнік НТВ “Даследчык” |
4. |
Арганізацыя пошукавай і даследчай дзейнасці па этнаграфіі праз арганізацыю дзейнасці -навуковага таварыства вучняў “Даследчык”, -пошукавай групы музея этнаграфіі і побыту вёскі Гоцк |
верасень 2013 |
Кіраўнік НТВ “Даследчык” |
Практычны этап
“Сцежкамі маёй маленькай радзімы”
Мэта: рэалізацыя праекта
Усе мы з хат,
усе мы з цішыні,
з дзядуліных, бабуліных далоняў
№ п.п. |
Змест работы |
Тэрмін |
Адказныя |
1. |
Супрацоўніцтва з носьбітамі ўжытковага мастацтва:
|
2013-2014 |
Класныя кіраўнікі, кіраўнік НТВ “Даследчык”, педагогі ЗПІ
|
2. |
Дзейнасць пошукавай групы музея этнаграфіі і побыту в.Гоцк. |
2013-2014 |
Кіраўнік музея |
3. |
Правядзенне акцый, вандровак па збору музейных прадметаў для этнаграфічнага музея з мэтай папаўнення фонду |
2013-2014 |
Кіраўнік музея, кл.кір-кі, педагогі ЗПІ |
4. |
Папаўненне бібліятэчнага фонду навукова-папулярнай і метадычнай літаратурай па тэме праекта |
2013-2014 |
Бібліятэкар Грудзько С.А. |
5. |
Арганізацыйна-аналітычная дзейнасць творчай групы: - адсочванне працэса рэалізацыі праекта, карэкцыя дзейнасці, - аналіз дзейнасці і падвядзенне прамежкавых вынікаў. |
пастаянна |
Кіраўнік праекта, намеснік дырэктара па ВР |
6. |
Арганізацыя і правядзенне выстаў дзейнасці гурткоў: “Прыгажосць палескага краю”, “Мясцовыя рамёствы”, “Рукамі матулі” |
1 раз у п/г |
Намеснік дырэктара па ВР |
7. |
Збор, даследаванне, сістэматызацыя этнаграфічнага матэрыялу. |
|
Кіраўнік НТВ “Даследчык”, педагогі ЗПІ |
8. |
Правядзенне класных, агульнашкольных мерапрыемстваў з вучнямі па народнай спадчыне з выкарыстаннем музейных экспанатаў для аздаблення інтэр’еру і на аснове этнаграфічнага матэрыялу. |
штомесяц |
Класныя кіраўнікі, педагог-арганізатар,пдагог ЗПІ |
9. |
Удзел вучняў у раённай НПК
|
штогод |
Кіраўнік НТВ “Даследчык” |
10. |
Афармленне фотаальбома па выніках пошукавай і даследчай працы “Носьбіты ўжытковых рамёстваў” |
лістапад– май |
Кіраўнік НТВ “Даследчык”, кіраўнік музея |
11. |
Удзел у раённых конкурсах у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” |
пастаянна |
Кіраўнік НТВ “Даследчык”, педагогі ЗПІ |
12. |
Прэзентацыя-справаздача дзейнасці кіраўніка музея і НТВ “Даследчык” на тэму “Пошукава-даследчая дзейнасць як сродак захавання гісторыка-культурнай спадчыны” |
май 2014 |
Кіраўнік музея і НТВ “Даследчык” |
13. |
Захаванне і развіццё мясцовых ужытковых промыслаў праз дзейнасць этнаграфічнай майстэрні |
пастаянна |
Намеснік дырэктара па ВР Даліда Л.М. |
14. |
Стварэнне мультымедыйных прэзентацый:
|
верасень 2014 г. |
Кіраўнік музея і НТВ“Даследчык” Аляхновіч А.В. |
Вынікова-рэфлексійны этап
“Палескі край – сімвал працавітасці,
крыніца прыгажосці і натхнення ”
Мэта: рэфлексія, асэнсаванне, абагульненне і прэзентацыя вопыту
№ п.п. |
Змест работы |
Тэрмін |
Адказныя |
1 |
Удзел у педагагічным савеце “Дзейнасць педагагічнага калектыва па выхаванню грамадзянска-патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення праз пазнанне маленькай радзімы” |
красавік 2014 г. |
Адміністрацыя, кіраўнік музея і НТВ “Даследчык” |
2 |
Прадстаўленне і сістэматызацыя напрацаванага матэрыялу |
кастрычнік 2014 г. |
Кіраўнік музея
|
3 |
Правядзенне семінараў па абмену вопытам на базе апорна-кансультацыйны пункту ўстановы адукацыі: “Выхаванне сродкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ўжытковых рамёстваў”, “Краязнаўства як сродак фарміравання грамадскай пазіцыі навучэнцаў”, “Музей –цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання”
|
2014 г. |
Дырэктар УА, нам. дырэктара па ВР, кіраўнік музея і НТВ “Даследчык
|
4. |
Прэзентацыя дзейнасці НТВ “Даследчык” у час правядзенне раённага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на базе ўстановы адукацыі “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”
|
кастрычнік 2014 г. |
Намеснік дырэктара па ВР Даліда Л.М. |
5. |
Арганізацыя работы метадычнага аб’яднання кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі на базе ўстановы адукацыі “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна” |
снежань 2014 г. |
Намеснік дырэктара па ВР Даліда Л.М. |