Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Узоры народнай мудрасці ў прыказках і прымаўках аб традыцыйным ладзе жыцця беларусаў, народнай педагогіцы

Дата: 19 июля 2020 в 19:24

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Гоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна»

Педагагічны праект «Працоўнае выхаванне дашкольнікаў

сродкамі народнай педагогікі»

Узоры народнай мудрасці ў прыказках і прымаўках аб традыцыйным ладзе жыцця беларусаў, народнай педагогіцы

№ п.п.

Аб’ект

Прыклад

Абрус

Са сваім абрусам у госці прыйшла (аб шчодрасці).

Агарод, поле

Пасееш – то будзе капа, а не пасееш – то ні снапа.

Зямлю не ўгноіш – і хлеба не намалоціш.

Паміраць збірайся, а жыта сей.

Хвост гарой, а ў агарод – ні нагой.

Без гною ці без лубіну хлеба не чакай.

Воз, калёсы

Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.

Вясну хваляць за дажджы і сонца, а лета за снапы і вазы.

Мароз – сорак пудоў на воз.

І карэта вазок, калі едзе гною вазок.

Дай мазь у колы, а ў працы песні вясёлай.

Не пытайся, які гаспадар, калі вароты падаюць, а колы скрыпяць.

Гумно, свіран

Калі ў гумне не малоціцца, то ў хаце калоціцца.

Кладзі гной густа – не будзе ў гумне пуста.
Пакуль у гумне цэп, датуль на стале хлеб.

Кладзі гной густа, не будзе ў свірні пуста.

Кубелец (кубел)

З поўным кубельцам, браце, і зімою весела ў хаце.

Было б сала, а кубел знойдзецца.

Куфар, скрыня

І свіння гаспадыня, калі мукі скрыня.

У добрай гаспадыні ёсць сала і масла ў скрыні.

Павець (клець)

Не рада зіме кума: ёсць павець,  а саней няма (аб беднасці)*

Печ

У гультая і страха цячэ і печ не пячэ.

І ў старой печы агонь добра гарыць.

Сад

На сухой яблыні салодкага яблыка не знойдзеш

Садок пасадзіў – добрую справу зрабіў.

Садок садзіць – жыццё харашыць.

Склеп (пограб)

Гультаю не трэба ні гумна, ні склепа*.

Пограб ёсць, ды бурачок там рэдкі госць.

І бульба хлябок, калі поўны паграбок.

Стол

Хлеб на стале, рукі свае, захочаш – сам возьмеш.

Студня (калодзеж)

Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы.

Да чыстай крыніцы сцежка ўтаптана.

Хата

Чужая хата не грэе.

Чужая хата горш за ката.

Дома хоць няўежна, ды ўлежна.

Хата без гаспадыні плача.

Каля чужой хаты не шукай лапаты (пра гультая).

Гаспадар – галава ў хаце.

Хата – не каўбаса: кошкі не схопяць.

У сваёй хаце і качарга маці.

Агонь з вадою ў адной хаце не жыве.

Хату мяці, але смецця на вуліцу не нясі.

Хатка – рагатка, а ўсё трэба.

Мая хата ўсім багата.

Свая хатка, як родная матка.

Не пі, не еж і з хаты не лезь.

Няма лепшай хаткі, як у роднай маткі.

Дарагая не так татава хата, як сам тата.

На галаве строй, а ў хаце хоць з лапатай стой (аб непарадку ў хаце).

Славіцца хата не вугламі, а працаднямі.

Беражы зярнятка, пабагацее твая хатка.

Мілей свая хатка, як чужая вёска.

Каб я знаў, дык я дома ждаў.

Мая хата з краю – нічога не знаю.

У сваёй хаце і вуглы дапамагаюць.

Баба гром разваліла дом (жартам пра бойкую, грозную жанчыну).

Бяры хату і лапату і глядзі бабу гарбату (аб збавенні ад нейкай адказнасці.

Ліжу, ліжу і нап’юся, ды і дома застануся.

Няма ў зязюлі-маткі ні двара, ні хаткі.

Развяжыся куль-салома, ды паглядзі, што ў цябе робіцца дома.

Чужая хата як ліхая свякроўка.

І ў сваёй хаце не вольна (аб прымусе).

Раскашуйся маці ў вялікай хаце (крыўда нявесткі).

Стаіць мая хатка на гарах, на сямі вятрах (пра няўдалую долю).

Мілы той дамок, дзе рэзан пупок.

Твая маці і мая маці пяклі бліны ў адной хаце.

Твая маці і мая маці  пралі кудзелю ў адной хаце (пра дальняе сваяцтва).

Хоць хатка з лебяды, а ўсё роўна не бяды.

Хочаш з печы ўпасці і нос не пабіць.

У гасцях каша, а дома кулеш, ды за кашу лепш.

У гасцях каша, а дома гуляш (дома лепш).

Хоць і хата згарэла, але ж і тараканы пагінулі (заспакаенне, жарт).

Не бяда, што хата згарэла, але і клапоў ляснула.

Чужая хатка, як няродная матка: як не лае, то бурчыць, а ўсё роўна не маўчыць.

Як мне жыць, калі з хаты ўсё бяжыць.

Бывае свята і ў бядняцкай хаце.

Нашто замуж пытаеш, калі хаты не маеш.

Была ў сабакі хата, дый тая на дажджы згарэла.

Ваша хата і ваша праўда.

Хата чужая, як свякруха ліхая.

Дажыліся нашы браты: ні хлеба, ні хаты.

Засталася адна ў хаце – не дам рады кацяняці.

Чым хата багата, тым і рада.

Хата багата, але гасцей малавата.

Хлеў (вол, конь, карова)

Проста атаву скасіць, не проста ў хлеў скласці.

Шануй каня ў хляве, а ён цябе ў дарозе.

Як карова языком злізала.

У каровы малоко не пракісне.

У восень дай карове што есць, а ўвесну – што ёсць.

Не цані каровы па лоі, а па ўдоі.

Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня з усіх бакоў.

Абы кароўка, будзе вяроўка.

Абыдземся без вяроўкі, была б кароўка.

Павесь на рогі каўбасу і тваю карову прыпасу.

Прапала кароўка, няхай прападзе і вяроўка.

Для друга – каня з плуга.

Адзін хоць з’еж вала – адна хвала.

Не халодная кароўка, калі пад носам саломка.

Дзе была тая карова, каб бычка пабарола.

Дзе лом, там і дом.

Міла не міла, вязі кабыла.

Зімою конь каня з’есць.

Знаць карову па ўдою.

Калі ёсць кароўка, то будзе і дайніца.

Просты чалавек як скарбовы конь: даў аўса, даў вады і па спіне – нічога не баіцца.

Для друга – каня з плуга.

Ад парожняга хлява затычка.

Конь з быком сябраваць не будзе.

Дай кароўцы бурачка, дасць кароўка малачка.

Конь і на чатырох нагах, а спатыкаецца.

Куды конь, туды і воз.

Малако ў каровы на языку.

Быў на кані і пад канём.

Валы не равуць, авечкі не бляюць, калі ў яслях сена.

Конь старэе – у цане танее, вол старэе – цану набірае.

Конікі – не кролікі (трусікі), штомесяц не выводзяцца.

І чорная карова белае малако дае.

Конь з канём, вол з валом, а свіння з вуглом.

На гнеў – не рулены хлеў.

Няхай конь думае – у яго галава большая.

Прынясі, маці, масла, я ж тваю кароўку пасла.

Разумны конь бывае, як цыган пакупае (пра хлусню).

Добрага каня на базар не выводзяць.

З кішэні каня не накорміш.

Жолаб да каня не ходзіць.

Хто сее па Пакрове – не будзе чаго даць карове.

Чыя б кароўка мычала, а твая памаўчала.

Як жа мне жыць, бяда за бядою: Бог даў каня, дый той з недугою.

Каторы конь цягне, таго і паганяюць.

Ніколі малака з хлебам не пад’еў: вясною малако ёсць – хлеба няма, а ў восень хлеба намалоціш – карова запусціцца.

Сам не з’еж, а каню дай.

Ці конь, ці кабыла – адна каманда была (усе ў аднолькавых умовах).

Што каму да таго, да майго каня худога, –  як я яго кармлю так і еду.

На лечаным кані далёка не заедзеш.

Стары вол баразны не псуе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.